21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сусветны банк мяркуе падтрымаць бюджэт

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветны банк мяркуе падтрымаць бюджэт

Гэта думка стала лейтматывам прэс-брыфiнгу Марцiна Райзера, дырэктара аддзела Украiны, Беларусi i Малдовы Сусветнага банка, якi два днi вёў у Мiнску перамовы з прадстаўнiкамi Урада аб паглыбленнi супрацоўнiцтва.

А перад яго прыездам у нашай сталiцы два з паловай тыднi напружана працавала група экспертаў Сусветнага банка пад кiраўнiцтвам вопытных спецыялiстаў у сферы фiнансаў. Размова з высокапастаўленымi чыноўнiкамi ў асноўным iшла аб шляхах пашырэння ўзаемадзеяння Сусветнага банка з нашай краiнай, як потым сам Марцiн Райзер патлумачыў на сустрэчы з журналiстамi мэту свайго вiзiту. У прыватнасцi, перамовы вялiся аб прадастаўленнi ў сярэдзiне гэтага года пазыкi на мэты развiцця энергаэфектыўнасцi аб’ёмам $125 мiльёнаў, таксама пазыкi на стварэнне магутнасцяў па перапрацоўцы цвёрдых бытавых адыходаў у Гродне.

Але галоўнай тэмай перамоў стала абмеркаванне просьбы Урада аказаць фiнансавае садзейнiчанне ў правядзеннi праграмы эканамiчных рэформаў ва ўмовах глабальнага фiнансавага крызiсу. Дакладней, аб прадастаўленнi пазыкi, як сказаў дырэктар аддзела, "на падтрымку бюджэту". Праўда, Марцiн Райзер наадрэз адмовiўся называць хоць бы прыблiзна суму пазыкi. Ён толькi паведамiў, што дыскусii прадстаўнiкоў Сусветнага банка з Урадам iшлi па трох напрамках: меры па паляпшэннi бiзнэс-асяроддзя ў нашай краiне, павышэнне эфектыўнасцi кiравання рэсурсамi, абарона слабых слаёў насельнiцтва, якiя больш за ўсё церпяць ад крызiсу. Па яго словах, ёсць усе надзеi на тое, што гэтая праграма эканамiчных рэформаў атрымае належнае фiнансаванне пасля неабходных удакладненняў i дамоўленасцяў.

Разам з тым Марцiн Райзер адзначыў, што беларускi Урад у апошнiя месяцы прымае рашучыя меры па супрацьдзеяннi наступствам глабальнага фiнансавага крызiсу, напрыклад, праводзiць паступовую лiбералiзацыю эканомiкi краiны. Ён таксама падкрэслiў неабходнасць для нас працягваць правядзенне палiтыкi макраэканамiчнай стабiлiзацыi, адначасова паскараць i паглыбляць структурныя рэформы. Беларусь, як i шматлiкiя краiны рэгiёна, адчула сур’ёзнае ўздзеянне глабальнага эканамiчнага i фiнансавага крызiсу, канстатаваў госць. Таму яе падтрымка ў рамках перагледжанай Стратэгii супрацоўнiцтва з Беларуссю будзе наладжана такiм чынам, каб мiнiмiзаваць сацыяльныя наступствы крызiсу, падтрымаць эканамiчную стабiльнасць i дапамагчы закласцi асновы ўстойлiвага аднаўлення праз узмацненне структурных пераўтварэнняў.

На думку Марцiна Райзера i яго калег з Сусветнага банка, па-ранейшаму, нiзкi ўзровень знешняга доўгу дазваляе Беларусi больш аптымiстычна, чым iншым краiнам, глядзець у будучыню i з меншымi стратамi перажыць крызiс.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта думка стала лейтматывам прэс-брыфiнгу Марцiна Райзера, дырэктара аддзела Украiны, Беларусi i Малдовы Сусветнага банка, якi два днi вёў у Мiнску п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика