21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад ЭДЭМА да ЧЫРВОНАЙ ЗОРКІ

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад ЭДЭМА да ЧЫРВОНАЙ ЗОРКІ

Далёкае —  блізкае

 

Справа штабс-капiтана Манастырскага жыве!

Нядаўна ў Гродне пасля рэканструкцыi, якая доўжылася шэсць гадоў i каштавала каля двух мiльярдаў рублёў, аднавiў працу кiнатэатр "Чырвоная зорка", альбо, як яго здаўна называюць у горадзе над Нёманам, "Зорачка". З напаўаварыйнага стану ён, можна сказаць, вернуты да другога жыцця. Ды яшчэ якога! Гэта першы ў Беларусi кiнатэатр павышанай камфортнасцi, дзе самая сучасная апаратура, сiстэма аб’ёмнага гучання "Dolby" арганiчна спалучаецца з пакуль нязвыклымi для нас умовамi прагляду фiльмаў — шыкоўныя скураныя крэслы, столiкi з кнопкай выклiку афiцыянта, каб заказаць чай альбо каву з пiрожным (лузаць семкi трэба, натуральна, у iншым месцы), канапы на галёрцы, балкон...

На ўрачыстай цырымонii адкрыцця адноўленага кiнатэатра гасцей сустракалi хлопцы i дзяўчаты з каледжа мастацтваў у касцюмах пад Чарлi Чаплiна. Але яшчэ большым сюрпрызам стала прысутнасць на iмпрэзе гродзенскага ўрача Георгiя Манастырскага — унука штабс-капiтана Сяргея Манастырскага, дзякуючы якому ў 1914 годзе i быў пабудаваны гэты кiнатэатр, дакладней, як тады казалi, кiнематограф. Георгiй Барысавiч расказаў аб вядомых яму гiстарычных фактах i, што вельмi сiмвалiчна, атрымаў бiлет ганаровага гледача кiнатэатра.

Дарэчы, да ўвагi тых, каго цiкавiць гiсторыя "Чырвонай зоркi": у фае усталяваная музейная дошка з вельмi цiкавымi матэрыяламi, што датычацца гэтага i iншых, ужо неiснуючых гродзенскiх кiнатэатраў. Можна нават убачыць старыя бiлеты 30-х гадоў, якiя былi знойдзены падчас работ па рэканструкцыi.

Дык чаму ж у штабс-капiтана Манастырскага з’явiлася iдэя пабудаваць у Гродне кiнематограф i як яна ажыццяўлялася? Вось пра што сведчаць звесткi, якiя захоўваюцца ў архiвах i ў сям’i Манастырскiх.

Спрадвечны расiйскi дваранскi род Манастырскiх звязаў свой лёс з Прынямоннем, верагодна, каля двухсот гадоў таму. У прыватнасцi, бацька Сяргея Мiкалаевiча Манастырскага, заснавальнiка кiнематографа "Эдэм" (затым — "Эдэн", Палонiя", "Пан", "Чырвоная зорка") Мiкалай Пятровiч Манастырскi служыў таварышам (намеснiкам) гродзенскага губернскага пракурора. Сярод яго заслуг — выкрыццё банды рабаўнiкоў, якая наводзiла жах на мясцовых памешчыкаў i купцоў. За гэту справу Мiкалай Манастырскi быў прадстаўлены да звання стацкага саветнiка, што, згодна з тагачасным табелем аб рангах, адпавядала вайсковаму генеральскаму чыну. Далейшая кар’ера ўяўлялася проста блiскучай, аднак неўзабаве, не дажыўшы i да сарака гадоў, Мiкалай Пятровiч памёр, а яго жонцы адной забяспечыць вартае жыццё чацвярым дзецям было не пад сiлу. Але, на шчасце, падставiлi плячо блiзкiя людзi. За выхаванне хлопчыкаў, Мiхаiла i Сяргея, узяўся ў Пецярбургу сваяк па бацькоўскай лiнii, адстаўны генерал. Мабыць, пад яго ўплывам выбраў вайсковую службу i будучы заснавальнiк кiнематографа ў Гродне.

Штабс-капiтан Манастырскi служыў у розных гарнiзонах, а звольнiўся ў адстаўку (цi, можа, у запас) з Ковенскага палка i нейкi час пражываў з сям’ёй у Маскве, пасля чаго ў сакавiку 1913 года прыехаў у Гродна. З якой мэтай? Аб гэтым губернскаму начальству стала вядома лiтаральна праз некалькi тыдняў, калi Сяргей Мiкалаевiч актыўна ўзяўся за рэалiзацыю задумы. І тут, пэўна, не абышлося без удзелу яго малодшага брата Мiхаiла, якi жыў у Вiльнi i займаўся там будаўнiцтвам кiнематографа. Хутчэй за ўсё, ён i параiў Сяргею таксама заняцца гэтай на той час новай i перспектыўнай справай.

У архiвах захавалiся праектныя чарцяжы будынка кiнематографа Манастырскага з малюнкам пярэдняга фасада. Можна азнаёмiцца i з ягоным прашэннем на iмя гродзенскага губернатара з просьбай дазволiць будаўнiцтва канцэртнай залы-кiнематографа. Вось што гаворыцца ў гэтым дакуменце (на мове арыгiнала): "Предоставляя при сем в 2-х экземплярах план проектируемого мною 2-этажного здания в г. Гродно на свободном участке земли по Почтовой улице под № 4. Прошу сию постройку разрешить с приспособлением одной части дома для концертного зала, театральных представлений и кинематографа, а второй его части — для магазинов и одной жилой квартиры".

...Прэм’ерны сеанс у кiнематографе Манастырскага быў прызначаны на апошнюю дэкаду лiпеня 1914 года (падрыхтавалi рэкламныя афiшы, запрасiлi гасцей, праверылi на той час даволi высакакласную апаратуру), аднак гэта радасная для Сяргея Мiкалаевiча падзея так i не адбылася. Першая сусветная вайна дыктавала iншыя прыярытэты, у тым лiку i што датычыцца лёсу Манастырскага. Замураваўшы цэглай вокны i дзверы ў сваiм кiнематографе, штабс-капiтан пайшоў на фронт, дзе, як сведчаць ягоныя ўзнагароды i званне палкоўнiка расiйскай армii, з гонарам выканаў свой вайсковы абавязак. А вось потым у грамадзянскай вайне ўдзельнiчаць не стаў, нi за белых, нi за чырвоных ваяваць не захацеў.

Калi ж у 1922 годзе Манастырскi вярнуўся ў Гродна, то новыя польскiя ўлады, як высветлiлася, зусiм не гарэлi жаданнем займаць бок заснавальнiка мясцовага кiнематографа. I дагэтуль ужо паспелi распарадзiцца ягоным тварэннем, перадаўшы кiнематограф (цяпер пад назвай "Палонiя") аднаму з акцыянерных таварыстваў...

Гiстарычная даведка.

Кiнематограф Сяргея Манастырскага ў Гродне ўсяго пяць гадоў саступае па ўзросце найстарэйшаму ў свеце (што пацверджана сертыфiкатам камiсii па праверцы кнiгi рэкордаў Гiнэса) кiнатэатру "Гелiяс", якi адчынiўся ў польскiм горадзе Шчэцiн 26 верасня 1909 года.

У дакументах Гродзенскага павятовага ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта за лiпень-жнiвень 1920 года ёсць звесткi, што на той час у горадзе было чатыры кiнематографы. "Лiра" i "Эдэн" (змененая назва "Эдэма" Сяргея Манастырскага) 23 лiпеня 1920 года былi мунiцыпалiзаваныя. А два iншыя кiнематографы ("Люкс" i "Сатурн") не працавалi. У сувязi з чым мясцовы прафсаюз працаўнiкоў мастацтваў звярнуўся ў Гродзенскi павятовы ваенна-рэвалюцыйны камiтэт з пiсьмовай просьбай "прыняць меры да адкрыцця кiнематографаў "Люкс" i "Сатурн" , каб даць магчымасць атрымаць працу беспрацоўным музычнай секцыi нашага саюза".

У 30-я гады, у перыяд уваходжання Гродна ў склад Польшчы, у горадзе было пяць кiнатэатраў: "Апола", "Маленькi люх", "Пан" (iншая назва кiнематографа Манастырскага), "Уцеха" i "Гелiяс".

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусi з БССР, у 1940-1941 гадах у Гродне працавалi тры кiнатэатры: "Трэцi iнтэрнацыянал" "КIМ" i "Чырвоная зорка". Дарэчы, 21 чэрвеня 1941 года ў "Зорачцы" iшоў фiльм "Таямнiчы востраў".

Кiнематограф Сяргея Манастырскага ў Гродне ўсяго пяць гадоў саступае па ўзросце найстарэйшаму ў свеце (што пацверджана сертыфiкатам камiсii па праверцы кнiгi рэкордаў Гiнэса) кiнатэатру "Гелiяс", якi адчынiўся ў польскiм горадзе Шчэцiн 26 верасня 1909 года.

У дакументах Гродзенскага павятовага ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта за лiпень-жнiвень 1920 года ёсць звесткi, што на той час у горадзе было чатыры кiнематографы. "Лiра" i "Эдэн" (змененая назва "Эдэма" Сяргея Манастырскага) 23 лiпеня 1920 года былi мунiцыпалiзаваныя. А два iншыя кiнематографы ("Люкс" i "Сатурн") не працавалi. У сувязi з чым мясцовы прафсаюз працаўнiкоў мастацтваў звярнуўся ў Гродзенскi павятовы ваенна-рэвалюцыйны камiтэт з пiсьмовай просьбай "прыняць меры да адкрыцця кiнематографаў "Люкс" i "Сатурн" , каб даць магчымасць атрымаць працу беспрацоўным музычнай секцыi нашага саюза".

У 30-я гады, у перыяд уваходжання Гродна ў склад Польшчы, у горадзе было пяць кiнатэатраў: "Апола", "Маленькi люх", "Пан" (iншая назва кiнематографа Манастырскага), "Уцеха" i "Гелiяс".

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусi з БССР, у 1940-1941 гадах у Гродне працавалi тры кiнатэатры: "Трэцi iнтэрнацыянал" "КIМ" i "Чырвоная зорка". Дарэчы, 21 чэрвеня 1941 года ў "Зорачцы" iшоў фiльм "Таямнiчы востраў".

...Сем гадоў Сяргей Манастырскi спрабаваў даказаць правы на пабудаваны за ягоныя сродкi кiнематограф, але ўсе намаганнi былi марнымi: польскую судовую сiстэму мала цiкавiлi iнтарэсы палкоўнiка цяпер ужо неiснуючай расiйскай армii. Зразумеўшы, што нiчога не вернеш, Сяргей Мiкалаевiч пераехаў у Вiльню, дзе, дарэчы, таксама паспрабаваў адчынiць кiнатэатр. Але не атрымалася. Не маючы iншай спецыяльнасцi, акрамя вайсковай, Манастырскi не меў i пастаяннай працы. А ад прапановы служыць у польскай армii ён адмовiўся. Памёр Сяргей Мiкалаевiч у 1940 годзе i пахаваны на старых вiльнюскiх могiлках побач са сваёй жонкай.

...Паводле iнфармацыi дырэктара кiнатэатра "Чырвоная зорка" Людмiлы Ганчарук, цяпер ён разлiчаны на 130 месцаў i пасля працяглай рэканструкцыi зноў пачынае набываць сярод гродзенцаў папулярнасць. Нягледзячы на тое, што бiлеты даражэйшыя, чым у iншых кiнатэатрах горада. Напрыклад, эканом-месца на аднасерыйны фiльм каштуе на сённяшнi дзень 7 тысяч рублёў, а больш "казырныя" месцы — 10-12 тысяч рублёў. Але ж i ўмовы значна лепшыя, чым дзе яшчэ, можна сказаць, як дома. А таму здараюцца, асаблiва па выхадных, i аншлагi.

Варта адзначыць, што яшчэ за савецкiм часам у "Чырвонай зорцы" быў створаны кiнаклуб "Ракурс", дзе рабiлася стаўка на высокамастацкае, артхаўзнае кiно з яго абмеркаваннем пасля прагляду. На перыяд рэканструкцыi кiнаклуб "узяў паўзу" i цяпер зноў запрашае ўсiх ахвотных. Першым фiльмам у новай гiсторыi "Ракурса" стаў "Мiльянер з Трушчобаў" — лаўрэат васьмi прэмiй "Оскар" i чатырох прэмiй "Залаты глобус".

Такiм чынам, адна з, пэўна, галоўных спраў Сяргея Манастырскага, да канца не рэалiзаваная асабiста iм, працягвае жыць у Гродне!

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
Теги: Гродно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа штабс-капiтана Манастырскага жыве! Нядаўна ў Гродне пасля рэканструкцыi, якая доўжылася шэсць гадоў i каштавала каля двух мiльярдаў рублёў, ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика