21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Старшыню рэкамендавана вызвалiць...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыню рэкамендавана вызвалiць...

А ўсё з-за кароў. "Мясных"

Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi прааналiзавалi, як у рэгiёне ствараецца статак мясной жывёлагадоўлi. Вядома, што ў адрозненне ад "малочных" кароў, першыя не патрабуюць значных матэрыяльных выдаткаў. Паралельна можа вырашацца пытанне вытворчасцi высакаякаснай ялавiчыны. Ды i магчыма эфектыўна выкарыстоўваць масiвы натуральных кармавых угоддзяў. А яшчэ гэты кiрунак жывёлагадоўлi вельмi перспектыўны для рэгiёнаў з нiзкай шчыльнасцю насельнiцтва. Ёсць i iншыя плюсы.

Па звестках дзяржаўнай статыстычнай справаздачы на пачатак красавiка ў сельскагаспадарчых арганiзацыях Вiцебскай вобласцi мелася 24,4 тысячы кароў мяснога кiрунку (12,3 працэнта ад агульнай колькасцi).

Як паказалi сёлетнiя праверкi, у шэрагу гаспадарак работа па стварэннi статкаў мяснога кiрунку i ўмоў для iх утрымання ў адпаведнасцi з тэхналогiяй фактычна не праводзiлася. Толькi справаздачы прадстаўлялiся. Пры гэтым пагалоўе кароў мяснога кiрунку, што адзначалася ў справаздачах, утрымлiвалася разам з дойным статкам. Мясных кароў даiлi, i гэтае малако ўлiчвалася ў агульным валавым надоi па гаспадарцы. Гэта ў сваю чаргу прыводзiла да скажэння паказчыка прадукцыйнасцi дойнага статка.

Вось прыклад. Падчас праверкi СВК "Агра-Селiшча" Ушацкага раёна ў лютым гэтага года выявiлi скажэнне дзяржаўнай статыстычнай справаздачы па колькасцi кароў. З 415 кароў 227 былi паказаны каровамi "малочнага кiрунку", астатнiя — "мяснымi". Апошнiя ўтрымлiвалiся са сваiмi малочнымi сёстрамi, iх таксама даiлi. І атрыманае ад iх малако ўлiчвалася ў валавым надоi па гаспадарцы. Аналагiчная сiтуацыя выяўлена праверкай у сакавiку ў СВК "Iллюшынскi" таго ж раёна.

За парушэнне парадку прадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi два СВК аштрафаваны на 3,5 мiльёна рублёў. На пасяджэннi райвыканкама з удзелам спецыялiста Камiтэта i кiраўнiкоў усiх гаспадарак раёна пасля разгляду вынiкаў праверкi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi СВК "Агра-Селiшча" прынялi рашэнне рэкамендаваць агульнаму сходу гаспадаркi вызвалiць старшыню кааператыва ад займаемай пасады.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А ўсё з-за кароў. "Мясных" Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi прааналiзавалi, як у рэгiёне ствараецца статак мяс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика