Хлеб
Хлеб
Хлеб заўсёды быў самым сакральным з усiх прадуктаў ежы ўсходнiх славян, сiмвалiзаваў дабрабыт, прыбытак, багацце. Паходжанне земляробства вельмi старажытнае. У адным з паданняў распавядаецца пра тое, што араць зямлю i кiдаць у яе зерне, якое прарастае коласам, навучыў людзей бог Сварог, якi першым зрабiў плуг. У народнай культуры хлеб успрымаецца як вялiкi боскi дар, якi патрабуе паважлiвага стаўлення i пашаны. Засухi i працяглыя дажджы, ураганы, навальнiцы, град, шкоднiкi не пакiнулi сям’ю без хлеба. Праца хлебароба заўсёды была самай цяжкай i адказнай у жыццi чалавека. Адсюль з пакалення ў пакаленне, ад дзеда да ўнука перадавалася беражлiвае стаўленне да хлеба, выпрацоўваўся шэраг правiлаў i перасцярог: l Выкiдаць хлеб заўсёды лiчылася недаравальным. Калi хлеб немагчыма ўжываць у ежу, аддайце яго птушкам. l "Калi сонейка села, новага бохана хлеба не пачынай, — галеча адолее!" l "Каб быць шчаслiвым i ўдалым, на пачатку i на заканчэннi абеду з’еш крыху хлеба з соллю". l Лiчылася, што калi пасля прыняцця ежы на стале пакiнуць кавалачкi няз’едзенага хлеба, вы страцiце сваё здароўе. l Той, хто з’есць крыху цвiлога хлеба, хутка навучыцца плаваць i не будзе пужацца навальнiцы. l Каб сям’ю не спасцiг голад, няўрод цi iншыя страты, строга сачылi за тым, каб хлебныя крошкi не падалi са стала на падлогу. l Калi хлеб стаяў у печы, кожная гаспадыня ведала, што нельга месцi падлогу, сварыцца. Хлеб патрабуе да сябе паважлiвага стаўлення. l Жанчыну, якая рабiла цеста на хлеб, трэба было абавязкова вiтаць добрымi пажаданнямi. l Калi хлеб "саджалi" ў печ, гаспадыня падымала спаднiцу i прасiла: "Падымайся, хлеб, вышэй i вышэй!". Акрамя таго, прыкмячалi: l Калi за абедам хлеб выпадзе з рук — чакай госця. l Калi адзiн бохан хлеба вымуць з печы i парэжуць раней за астатнiя, то тыя, што засталiся ў печы, будуць нясмачнымi i непрыдатнымi для ўжывання ў ежу. l Калi хлеб у печы распаўся на дзве часткi, хтосьцi пакiне сям’ю. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлеб заўсёды быў самым сакральным з усiх прадуктаў ежы ўсходнiх славян, сiмвалiзаваў дабрабыт, прыбытак, багацце. Паходжанне земляробства вельмi стара
|
|