21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ватыкан не каментуе ініцыятыву Лукашэнкі

26.08.2009 15:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 апреля 2009 Политика
Радыё Свабода Ватыкан пакуль афіцыйна не адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымасьці хуткай сустрэчы патрыярха маскоўскага і папы рымскага ў Беларусі.

Паводле крыніцы з Ватыкану, такія сустрэчы рыхтуюцца на вышэйшым царкоўным узроўні. Прадстаўнік Ватыкану на ўмовах ананімнасьці таксама зазначыў, што, калі б такая сустрэча папы і патрыярха адбылася, то хутчэй у Рыме ці Маскве.

Некалькі супярэчлівымі выглядаюць і некаторыя іншыя выказваньні беларускага кіраўніка падчас яго учорашняй прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме. У прыватнасьці Лукашэнка сказаў (і гэта перадалі беларускія тэлевізійныя каналы), што ягоная размова з пантыфікам працягвалася 50 хвілінаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Ватыкану, аўдыенцыя Лукашэнкі ў папы 27 красавіка пачалася а 11-й гадзіне. Гэта сустрэча разам з перакладам заняла 25 хвілін. Потым а палове 12-й папа сустрэўся з аргентынскімі біскупамі. Аўдыенцыя працягвалася прыкладна 40 хвілін. А 12:15 паводле графіку папы адбылася галоўная сустрэча таго дня - афіцыйны прыём пантыфіка ў гонар чальцоў брытанскай каралеўскай сям’і: Чарльза, прынца Ўэльскага, і Камілы, герцагіні Карнуэльскай.

Тым часам прадстаўніцтва Расейскай праваслаўнай царквы заяву беларускага кіраўніка аб “хуткай сустрэчы ў Менску” пракамэнтавалі стрымана, падкрэсьліўшы, што такая падзея “не павінна вызначацца неадкладнай палітычнай кан’юктурай”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 апреля 2009 Политика Радыё Свабода Ватыкан пакуль афіцыйна не адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымасьці хуткай сустрэчы патрыярха маскоўскага і папы рымскага ў Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика