21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гераічны беларускі народ унёс неацэнны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гераічны беларускі народ унёс неацэнны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі

Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на цырымонii ўскладання вянкоў да манумента Перамогi 9 мая 2009 г.

 

Паважаныя ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны!

Дарагiя суайчыннiкi!

Паважаныя замежныя госцi!

Сёння беларускi народ, як i сотнi мiльёнаў людзей на ўсёй планеце, адзначае святое i дарагое сэрцу свята — Дзень Перамогi. Мы сустракаем шэсцьдзесят чацвёртую мiрную вясну, напоўненую спевамi птушак, смехам дзяцей i радасцю стваральнай працы на роднай зямлi.

З гадамi ўсё больш вiдавочным становiцца сусветна-гiстарычнае значэнне вызваленчага подзвiгу беларускага i ўсяго савецкага народа.

Вядома, мы па заслугах ацэньваем ролю ў знiшчэннi карычневай чумы Злучаных Штатаў Амерыкi, Вялiкабрытанii, Францыi, Польшчы, Кiтая i iншых краiн, якiя аказалi супрацiўленне фашызму.

Але нельга забываць, што асноўны цяжар самай бязлiтаснай, самай кровапралiтнай вайны ў гiсторыi чалавецтва вынес на сваiх плячах Савецкi Саюз. Менавiта ён стаў галоўнай перашкодай на шляху ажыццяўлення агрэсiўных памкненняў гiтлераўцаў да сусветнага панавання.

У дасягненне Вялiкай Перамогi неацэнны ўклад унёс гераiчны беларускi народ.

Уся наша зямля стала адзiным рубяжом абароны. Тут упершыню забуксавала гiтлераўская ваенная машына, сустрэўшы адчайнае процiстаянне пагранiчнiкаў Брэсцкай крэпасцi, зведаўшы на сабе супрацiўленне i контрудары часцей Чырвонай Армii i апалчэнцаў пад Бабруйскам, Барысавам, Вiцебскам, Гомелем, Жлобiнам, Лепелем, Мiнскам, Магiлёвам i Рагачовам.

У радах Чырвонай Армii на франтах Вялiкай Айчыннай змагалiся паўтара мiльёна ўраджэнцаў Беларусi. У савецкiм тыле на абарону працавалi больш як 60 нашых эвакуiраваных прадпрыемстваў.

На акупаванай тэрыторыi сотнi тысяч мiрных грамадзян паўсталi на абарону Айчыны. Паклялiся загiнуць у баi, але не аддаць сябе, сваю сям’ю i беларускi народ у рабства каварнаму фашызму.

Вызваленчая барацьба стала сапраўды ўсенароднай. Такога маштабу супрацiўлення свет яшчэ не ведаў. У Беларусi было 1255 партызанскiх атрадаў, у якiх змагалiся больш як 370 тысяч чалавек. Чатыры тысячы падпольных арганiзацый аб’ядноўвалi больш як 70 тысяч патрыётаў.

Узорамi нязломнай стойкасцi i храбрасцi стала абарона Ушацкай партызанскай зоны, у ходзе якой 17 тысяч народных мсцiўцаў процiстаялi 60-тысячнай групоўцы карнiкаў. Неўмiручую славу заваявалi легендарныя Рудабельская партызанская рэспублiка i Суражскiя вароты, подзвiгi герояў Мiнскага, Вiцебскага, Аршанскага падполля.

Беларусь паказала сабой унiкальны прыклад дружбы людзей розных нацыянальнасцяў. У партызанскiх атрадах побач з беларусамi, рускiмi, украiнцамi, яўрэямi, прадстаўнiкамi iншых нацый Савецкага Саюза змагалiся больш за чатыры тысячы еўрапейскiх антыфашыстаў. Многiя жыхары нашай краiны, рызыкуючы жыццём, ратавалi вязняў канцлагераў i гета. Больш за пяцьсот з iх атрымалi званне "Праведнiк народаў свету".

На беларускай зямлi разгарнуўся адзiн з самых вялiкiх у гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны наступаў Чырвонай Армii — аперацыя "Баграцiён". Яна адыграла вырашальную ролю ў выгнаннi захопнiкаў з тэрыторыi Савецкага Саюза i адкрыла шлях да вызвалення ўсёй Еўропы. У "мiнскiм катле" пацярпела крах больш як стотысячная групоўка варожых войскаў.

Але свабода i незалежнасць Радзiмы былi заваяваны цаной незаменных страт. У гэтай барацьбе Беларусь страцiла кожнага трэцяга свайго жыхара. Прычым мiрнае насельнiцтва склала большую частку загiнулых ад рук фашысцкiх варвараў.

Знакам высокага мiжнароднага прызнання вялiкiх заслуг i пакут беларускага народа стала ўваходжанне нашай рэспублiкi ў лiк заснавальнiкаў Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый.

Дарагiя сябры! Прапаную ўшанаваць памяць усiх, хто загiнуў у барацьбе з захопнiкамi, хто стаў ахвярай фашысцкага генацыду, мiнутай маўчання.

(Мiнута маўчання).

Паважаныя таварышы!

Праз два месяцы мы будзем святкаваць 65-ю гадавiну вызвалення Беларусi ад фашызму.

За мiнулыя дзесяцiгоддзi краiна адрадзiлася з руiн пасляваеннай разрухi, прымножыла свой эканамiчны патэнцыял, атрымала незалежнасць. Ператварылася ў сучасную еўрапейскую дзяржаву, з думкай якой лiчацца ў свеце.

Наша краiна, нягледзячы на цяжкасцi, даказвае сваю здольнасць забяспечыць стабiльнасць развiцця ў рознай абстаноўцы. А беларускi народ праяўляе лепшыя рысы нацыянальнага характару: уменне ў складаны час з’яднацца, выстаяць i перамагчы.

Сёння ў нас паўсюль ёсць верныя сябры: у Еўропе, Лацiнскай Амерыцы, Азii i на Блiзкiм Усходзе. Таму што Беларусь праводзiць шматвектарную мiрную знешнюю палiтыку.

Асаблiвыя адносiны гiстарычна звязваюць нас з брацкай Расiяй i расiйскiм народам. Сумеснымi намаганнямi мы надзейна ўмацоўваем абараназдольнасць дзвюх саюзных дзяржаў.

Мы актыўна ўзаемадзейнiчаем з краiнамi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У гады Вялiкай Айчыннай вайны нашы народы змагалiся плячо ў плячо супраць агрэсара. I сёння мы разам стаiм на варце спакою i дабрабыту нашых людзей.

Дарагiя ветэраны!

Мы бясконца ўдзячны вам за той вялiкi подзвiг, подзвiг Вызвалення. Мы зробiм усё, каб памяць пра ўсiх жывых i загiнулых герояў назаўсёды засталася ў сэрцах беларусаў.

Лепшым праяўленнем пакланення перад пакаленнем пераможцаў стане паўсядзённы клопат аб ветэранах, аказанне iм усямернай дапамогi ў вырашэннi жыццёвых i бытавых праблем.

Будзе прадоўжана работа па пошуку i ўстанаўленнi асобаў загiнулых на палях бiтваў, добраўпарадкаваннi помнiкаў баявой славы, ваенных могiлак, брацкiх магiл.

I самае галоўнае — дзяржава робiць усё для таго, каб выхаваць дастойных наследнiкаў герояў Вялiкай Айчыннай вайны. Каб краiна, свабоду i незалежнасць якой вы адстаялi, перайшла ў надзейныя i працавiтыя рукi.

Вам, дарагiя ветэраны, хачу пажадаць толькi адно: як мага даўжэй заставайцеся ў страi. Служыць для новых пакаленняў прыкладам мужнасцi, стойкасцi i бадзёрасцi духу. I яшчэ шмат гадоў сустракаць у асяроддзi родных людзей i баявых таварышаў заваяванае вамi свята Вялiкай Перамогi.

Жадаю ўсiм жыхарам i гасцям нашай краiны, нашай цудоўнай Беларусi моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага дабрабыту, мiру, шчасця i працвiтання.

З Днём Перамогi, дарагiя сябры!

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на цырымонii ўскладання вянкоў да манумента Перамогi 9 мая 2009 г. Паважаныя ветэраны Вя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика