21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сёння - дзень ушанавання апякункі Беларусі - святой Еўфрасінні Полацкай

26.08.2009 16:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 июня 2009 Культура
Алена ЯСКО, Народная газета Мноства паломнікаў кіруюцца ў гэтыя чэрвеньскія дні ў старажытны Полацк — сёння праваслаўная царква святкуе дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, святой апякункі нашай краіны і асветніцы беларускага народа. Першую кананізаваную ўсходнеславянскую святую (Еўфрасінню царква кананізавала раней, чым княгіню Вольгу) на Беларусі ўшаноўваюць і праваслаўныя, і каталікі.

- Прападобная Еўфрасіння - наша маці, маці ўсёй беларускай зямлі, наша нябесная заступніца і апякунка, - кажа ігумення Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра матушка Еўдакія. - Яна прысвяціла ўсё жыццё асветніцтву, апякунству, дабрачыннасці, дзякуючы ёй з’явіўся сапраўдны шэдэўр дойлідства, які захаваўся да нашых дзён, - Спаса-Праабражэнскі храм. Вядомы расійскі рэстаўратар Уладзімір Вараб’ёў сцвярджае, што аналагаў фрэсак, якія захаваліся ў гэтым храме, у свеце не існуе. Ён упэўнены, што храм стваралі пад непасрэдным кіраўніцтвам прападобнай Еўфрасінні, таму што там на вельмі малой па памерах плошчы перададзены вельмі глыбокі змест. У гэтым храме чалавек нібы ўзносіцца на неба, гэта частка неба на зямлі. Мы рэальна адчуваем дапамогу святой, гэта адзначаюць і многія людзі, што прыходзяць у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр пакланіцца мошчам прападобнай Еўфрасінні і звярнуцца да яе з малітвай. Цуды здараюцца вельмі часта, людзі вылечваюцца нават ад такіх страшных хвароб, як рак. Нядаўна адна жанчына з Расіі прывезла да нас сваю дачку, якая была амаль пры смерці. І дзяўчынка вылечылася ад сістэмнай чырвонай ваўчанкі.

Святочныя набажэнствы ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры пачаліся ўжо ў чацвер і працягнуцца сёння. У Сафійскім саборы сёння адслужыць літургію Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пасля чаго адбудзецца традыцыйны хрэсны ход у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Вялікі Крыжаўздзвіжанскі храм, у якім звычайна адбываецца служба, гэтай вясной падчас Вялікага посту быў зачынены на рамонт, скончыць які плануецца да Успення (28 жніўня). Найстаражытнейшы храм Беларусі, Спаса-Праабражэнская царква, таксама зачынены на рэстаўрацыю, і набажэнствы ў ім не праводзяцца, хоць вернікаў і пускаюць у царкву памаліцца. Таму сёння святочны малебен адбудзецца ў Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве, дзе раней размяшчалася трапезная манастыра. Вернікі змогуць дакрануцца да мошчаў прападобнай Еўфрасінні, яе крыжа і іконы, паспавядацца і прычасціцца. У манастыры адзначаюць, што ў асноўным у дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай у манастыр прыязджаюць паломнікі з Беларусі, асабліва шмат людзей з Мінска, Брэста і Пінска, ёсць таксама і расійскія вернікі. Ужо ўчора ў гасцініцы манастыра не было свабодных месцаў, а для размяшчэння паломнікаў давялося выкарыстоўваць спартыўную залу ляснога тэхнікума, які знаходзіцца побач з манастыром.

Тут, на старажытнай полацкай зямлі, святая Еўфрасіння пражыла большую частку свайго жыцця, малілася за родную зямлю і яе людзей, як і зараз сардэчна моліць Госпада за нас. Нядзіўна, што і сёння шмат людзей звяртаюцца да яе ў цяжкія хвіліны і знаходзяць душэўны спакой і дапамогу ў гэтых святых мясцінах.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 июня 2009 Культура Алена ЯСКО, Народная газета Мноства паломнікаў кіруюцца ў гэтыя чэрвеньскія дні ў старажытны Полацк — сёння праваслаўная царква святкуе дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, святой апякункі нашай краіны і асветніцы беларускага народа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика