21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Неапраўданай мiласэрнасцi не будзе

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Неапраўданай мiласэрнасцi не будзе

Чарговая сесiя блiзкая да свайго фiналу. Народнымi абраннiкамi прынята шмат запатрабаваных законапраектаў, найбольш прыкметныя з тых, што падрыхтаваныя Пастаяннай камiсiяй па нацыянальнай бяспецы, былi пракаментаваны падчас сустрэчы з журналiстамi.

На нядаўнiм пасяджэннi дэпутаты прынялi папраўкi ў некаторыя законы па пытаннях крымiнальнай адказнасцi i аператыўна-вышуковай дзейнасцi. Мы падрабязна пiсалi пра iх раней, нагадаем толькi, што паводле зменаў пашыраюцца магчымасцi вызвалення ад крымiнальнай адказнасцi асобаў, якiя ўпершыню здзейснiлi менш цяжкае злачынства. Гэта дазволiць апроч аднаўлення парушаных правоў i iнтарэсаў пацярпелых знiзiць фiнансавыя затраты на вытворчасць па справе i скарацiць колькасць асобаў, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi. Прадугледжваецца таксама магчымасць асуджэння з адтэрмiноўкай выканання пакарання асобаў, якiя ўпершыню здзейснiлi цяжкае злачынства, не звязанае з замахам на жыццё цi здароўе чалавека, пры поўным пакрыццi прычыненай шкоды i вяртаннi беспадстаўнага абагачэння. Прапанавана асуджэнне за цяжкае злачынства з умоўным непрымяненнем пакарання для iнвалiдаў 1-й i 2-й груп. Прынятыя народнымi абраннiкамi папраўкi ў многiм змякчаюць адказнасць за злачынствы, учыненыя няпоўнагадовымi. Змяненнi ў гэтым рэчышчы скiраваныя на максiмальную адпаведнасць мiжнародна-прававым стандартам. Прапанаваныя змяненнi ў заканадаўстве змогуць забяспечыць дыферэнцыяваны падыход у практыцы прызначэння адказнасцi, у тым лiку i за хабар. Бо ў дзейным заканадаўстве былi пазiцыi, якiя не ўлiчвалi памеру хабару, што на практыцы прыводзiла да прызначэння судом пакарання, неадпаведнага ступенi грамадскай адказнасцi здзейсненага злачынства. Папраўкi былi прынятыя дэпутатамi на нядаўнiм пасяджэннi сесii адразу ў двух чытаннях, а ўчора іх ухвалілі сенатары.

Як патлумачыў кiраўнiк Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па нацыянальнай бяспецы Вiктар Гумiнскi, было важна не адкладваць праект на паўгода, а запусцiць механiзм як мага раней — прадугледжана, што закон увойдзе ў сiлу праз 10 дзён пасля афiцыйнага апублiкавання. У чым прычына? Ёсць падаплёка эканамiчная, ёсць i маральная. Паводле iнфармацыi, прыведзенай дэпутатам, на 1 чэрвеня 2009 года ў беларускiх турмах знаходзiлася 36 553 чалавекi. Іх утрыманне абыходзiцца падаткаплацельшчыкам у 15 млрд рублёў штомесяц. Пры гэтым 77 працэнтаў зняволеных здзейснiлi злачынствы, якiя не з'ўяўляюцца небяспечнымi для грамадства, у асноўным на эканамiчнай глебе...

Палiтык адзначыў, што законапраект актыўна дыскутаваўся ў дэпутацкiм асяроддзi i ў многiх калег былi сумненнi наконт вартасцi змякчэння адказнасцi за тыя цi iншыя злачынствы. Вiктар Гумiнскi перасцярог ад уражання, што з лiбералiзацыяй крымiнальнага заканадаўства ў Беларусi наступiць эра неапраўданай мiласэрнасцi. Ён падкрэслiў, што памяншаюцца нiжнiя межы пакаранняў, таму асцярог быць не павiнна. Беларускае грамадства выспела для таго, каб адпаведныя змены былi ўнесеныя ў крымiнальнае заканадаўства — заўважае старшыня Пастаяннай камiсii, — адзначаецца скарачэнне злачыннасцi, у тым лiку i па цяжкiх злачынствах.

Як будзе рэалiзоўвацца законапраект на практыцы? Наконт спраў абвiнавачаных па тых артыкулах, якiя дэкрымiналiзуюцца, можна будзе звяртацца з просьбай аб пераглядзе справы ў суд, якi вынес прыгавор, а ў тых выпадках, дзе размова iдзе аб змяненнi нiжнiх межаў пакарання, — у вышэйстаячы суд у парадку нагляду. Аднак гэта не азначае, што перагляд пройдзе ў аўтаматычным рэжыме — падыход будзе iндывiдуальны: з улiкам ступенi небяспекi здзейсненага злачынства, асобы вiнаватага i гэтак далей.

Адзiны нумар выратавання — 112

Адным з найбольш важных новаўвядзенняў законапраекта аб органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях з'яўляецца ўвядзенне адзiнага нумару выратавання — 112. Як адзначыў Уладзiмiр Васiленка, член пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па нацыянальнай бяспецы, шматгадовы мiжнародны вопыт (службы с "911" у ЗША i Канадзе, а таксама "112" у Заходняй Еўропе) паказвае, што ўвядзенне адзiнага нумару выклiку экстранных службаў слушнае i зручнае. Нумар 112 набывае асаблiвую актуальнасць на фоне актыўнага развiцця сувязяў з краiнамi Заходняй Еўропы, ён будзе звыклы замежным турыстам, якiя здаўна карыстаюцца iм у сябе на радзiме. Дэпутат запэўнiў, што рэзкага пераходу не будзе — пэўны час нумары будуць iснаваць паралельна.

Валянцiн Карпiцкi, першы намеснiк мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях, у сваю чаргу адзначыў своечасовасць прыняцця законапраекта. Ён падкрэслiў, што пераход на адзiны нумар не толькi спросцiць для насельнiцтва зварот у экстранныя службы, але i дазволiць самiм службам больш аператыўна рэагаваць на звароты — у справе выратавальнiкаў важна эканомiць секунды. У законапраекце таксама ўдакладненыя функцыi мясцовых органаў улады ў дачыненнi да забеспячэння бяспекi тэрыторый, на якiя распаўсюджваюцца iх паўнамоцтвы, адрэгуляваныя пытаннi прафесiйнай рызыкi выратавальнiкаў, прапiсаны сацыяльныя гарантыi супрацоўнiкам органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i iх сем'ям.

Пытанне аб смяротнай кары абмяркоўваецца

Журналiсты не маглi не пацiкавiцца пра перспектывы магчымага ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне. Тым больш, што ў парламенце створана рабочая група па падрыхтоўцы прапаноў па гэтым пытаннi, якую ўзначальвае Вiктар Гумiнскi. "У 1996 годзе я таксама галасаваў за смяротную кару", — прызнаўся ён журналiстам. Аднак прайшло шмат гадоў, i многае з таго часу, на думку дэпутата, змянiлася. Летась было вынесена два прысуды, а яшчэ дзесяць гадоў таму лiк iшоў на дзясяткi... "Тады, у пачатку стварэння незалежнай дзяржавы, калi быў разгул злачыннасцi, у гэтым была неабходнасць. Сёння я не думаю, што гэта iстотна ўплывае на крымiналiзацыю ў грамадстве. Мы, вiдаць, падышлi да таго, што неабходна перагледзець гэтыя пазiцыi", — падзялiўся сваiм меркаваннем кiраўнiк Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы. Асаблiва на фоне таго, што Беларусь зацiкаўленая ў развiццi гандлёва-эканамiчных зносiнаў з заходнiмi краiнамi. "Ёсць сэнс падысцi да гэтага пытання i разгледзець", — адзначыў дэпутат. "У парламенце створана рабочая група, работа пачалася".

Зоя ВАРАНЦОВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая сесiя блiзкая да свайго фiналу. Народнымi абраннiкамi прынята шмат запатрабаваных законапраектаў, найбольш прыкметныя з тых, што падрыхтаваны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика