21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магiлёў стане горадам- героем?

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магiлёў стане горадам- героем?

"Часу ў 65 гадоў беларускiм гiсторыкам не хапiла для поўнага даследавання вайны".

Цi будзе прыняты ў Беларусi Дзень партызанскай славы? Цi плануецца стварыць беларускi Інстытут ваеннай гiсторыi? I цi атрымае Магiлёў статус "горада-героя"? Гэтыя i iншыя пытаннi былi абмеркаваны на круглым стале "Партызанскi рух у Беларусi i яго роля ў разгроме нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", якi адбыўся ў прэс-цэнтры Дома прэсы.

Даследаваннi ваеннай гiсторыi сёння ў многiм паўтараюць тэмы 20-30-гадовай даўнасцi. На гэта звярнуў увагу вядучы навуковы супрацоўнiк аддзела ваеннай гiсторыi i мiждзяржаўных адносiнаў Iнстытута гiсторыi НАН Уладзiмiр Кузьменка.

— Гэтыя даследаваннi знаходзяцца на новым вiтку разумення. Абапiраючыся на савецкую i постсавецкую гiстарыяграфiю, яны пераасэнсоўваюцца з пазiцыi дня сённяшняга. I гэтым яны цiкавыя. Многiя краiны маюць шматтомныя выданнi па гiсторыi Другой сусветнай вайны, у Беларусi ж такога шматтомнiка няма. Таму на канферэнцыi была выказана прапанова такую энцыклапедыю стварыць. Таксама як i стварыць Iнстытут ваеннай гiсторыi ў Беларусi, бо на сёння ў нас ёсць толькi асобны аддзел пры Iнстытуце гiсторыi.

— Чым далей мы ад падзей Другой сусветнай i Вялiкай Айчыннай вайны, тым яскравей вымалёўваюцца тыя праблемы — яшчэ не даследаваныя, якiя iснавалi ў той час i засталiся адкрытымi да сёння, — зазначыў загадчык аддзела ваеннай гiсторыi i мiждзяржаўных адносiнаў Iнстытута гiсторыi НАН, прафесар Аляксей Лiтвiн. — Калi казаць пра актуальнасць гэтых праблем, то i да сённяшняга часу па-сапраўднаму не знойдзены адказ на пытанне, як гэтыя войны ўзнiклi, з чаго пачалiся. Другой важнай праблемай, асаблiва ў апошнiя гады, становiцца жывая памяць сведкаў вайны. На сёння iх ужо не так шмат, таму мы павiнны з большым энтузiязмам працаваць над фiксацыяй сведчанняў гэтых людзей.

— 65 гадоў беларускiм гiсторыкам так i не хапiла для таго, каб усю гэтую цалiну падняць, — зазначыў загадчык кафедры гiсторыi i беларусазнаўства Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта Сяргей Новiкаў, — каб ведаць дакладна ўсе падзеi i факты гiсторыi, прычым не толькi гераiчнай, але i трагiчнай. У гэтай сувязi варта ўзгадаць выпадак з Магiлёвам, калi абарона горада працягвалася сем дзён, а нямецкiя войскi планавалi перайсцi Днепр за суткi. Нават у нямецкiх дакументах пазначана — "Sсhlасht vоn Mоgiljоw" (Магiлёўская бiтва). Я бачу ўсе падставы, каб горад Магiлёў стаў "горадам-героем". Горад абараняўся надзвычай мужна.

Навуковы сакратар Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi Марат Жылiнскi падкрэсліў, што iдэя зацвярджэння Дня партызанскай славы, а таксама выдання шматтомнiка, прысвечанага Беларусi ў гады Другой сусветнай i Вялiкай Айчыннай вайны ўжо знайшла сваю падтрымку ў Прэзiдыуме НАН.

падкрэсліў, што iдэя зацвярджэння Дня партызанскай славы, а таксама выдання шматтомнiка, прысвечанага Беларусi ў гады Другой сусветнай i Вялiкай Айчыннай вайны ўжо знайшла сваю падтрымку ў Прэзiдыуме НАН.

"Шматтомнік павінен стаць брэндам, — упэўнены Аляксей Літвін. — Мы пакажам і дакажам, што беларусы зрабілі значны ўнёсак у перамогу ў гэтай вайне".

Iлья Лапато.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Часу ў 65 гадоў беларускiм гiсторыкам не хапiла для поўнага даследавання вайны". Цi будзе прыняты ў Беларусi Дзень партызанскай славы? Цi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика