21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэалiзацыя раней дасягнутых дамоўленасцяў надасць зусiм iншую якасць адносiнам Беларусi i Украiны

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэалiзацыя раней дасягнутых дамоўленасцяў надасць зусiм iншую якасць адносiнам Беларусi i Украiны

Такую думку выказаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Вярхоўнай Рады Украiны Уладзiмiрам Лiтвiным.

"Калi мы рэалiзуем увесь комплекс дамоўленасцяў прэзiдэнтаў i прэм'ер-мiнiстраў, паверце, у нас будзе зусiм iншая, як кажуць, архiтэктура адносiнаў, адносiны Беларусi i Украiны набудуць зусiм iншую якасць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, ва ўзаемаадносiнах дзвюх краiн няма такiх пытанняў, якiя было б немагчыма вырашыць. "Спадзяюся, што вы выкарыстаеце свой уплыў ва Украiне, сiлу ўлады парламента для таго, каб падштурхнуць да рэалiзацыi тыя дамоўленасцi, якiя былi дасягнуты", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да госця.

"Мы не хочам, каб у нас былi праблемы з Украiнай. Мы хочам, каб у нас былi ўзорна-паказальныя адносiны, i мы маем магчымасць гэта зрабiць, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Лiчу, гэта будзе не на шкоду нi Беларусi, нi Украiне. Дзе трэба пасунуцца, мы пасунемся, дзе трэба пайсцi вам насустрач, мы пойдзем, але гэта не будзе супярэчыць нацыянальным iнтарэсам дзвюх дзяржаў". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што апошнiм часам устанавiўся добры кантакт з Прэзiдэнтам Украiны Вiктарам Юшчанкам. Быў выпрацаваны парадак дня двухбаковых адносiнаў, намечаны перспектыўныя пытаннi супрацоўнiцтва. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што раней у яго адбылася сустрэча з дэлегацыяй кангрэса ЗША, у ходзе якой размова iшла i пра Украiну. "Нашы сябры прыляцелi здалёк, цераз акiян, i ў iх было шмат да нас пытанняў. Так здарылася, што тыя, хто быў настроены супраць Беларусi, апынулiся тут, i нам давялося з iмi доўга размаўляць. Дарэчы, скончылi размову Украiнай, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Апошнiм часам Украiна асаблiва падтрымлiвае Беларусь, i размова з кiраўнiком дэлегацыi таксама вялася аб гэтым".

У сваю чаргу Уладзiмiр Лiтвiн адзначыў настроенасць беларусаў на супрацоўнiцтва з Украiнай. "Мы хочам, каб той узровень, якi задалi кiраўнiкi дзяржаў, быў падтрыманы", — сказаў ён. Уладзiмiр Лiтвiн таксама выказаў перакананне, што Украiна i Беларусь павiнны i будуць мець будучае, i запэўнiў, што на сваiм узроўнi зробiць усё, каб усе дамоўленасцi былi рэалiзаваны.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і Белта.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Вярхоўнай Рады Украiны Уладзiмiрам Лiтвiным. "Калi мы рэалiз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика