Калi згоды няма...
Калi згоды няма...
Кватэрнае пытанне
Наша сям'я (бацькi i трое дзяцей) займае 3-пакаёвую непрыватызаваную кватэру. Дарослы, але не жанаты сын рашыў падзялiць асабовы рахунак i атрымаць у карыстанне адзiн з пакояў. Цi магчыма гэта без згоды бацькоў i iншых членаў сям'i? Г. А., Вiцебск. Не, немагчыма. Па-першае, асобны фiнансава-асабовы рахунак сведчыць аб наяўнасцi самастойнага права карыстання жылым памяшканнем. Ён адкрываецца пасля заключэння дагавора найму жылога памяшкання, па iм налiчваюцца плацяжы за абслугоўванне жылля i камунальныя паслугi. Таму падзялiць асабовы рахунак можна толькi пры змяненнi дагавора найму. Па-другое, згодна з жыллёвым заканадаўствам, поўнагадовы член сям'i наймальнiка кватэры мае права з пiсьмовай згоды апошняга i iншых членаў сям'i, якiя пражываюць з iм, патрабаваць прызнання яго наймальнiкам па раней заключаным дагаворы найму замест першапачатковага наймальнiка. Такое ж права ёсць у любога дзеяздольнага члена сям'i ў выпадку смерцi наймальнiка або страты iм права на жылое памяшканне. Поўнагадовы член сям'i наймальнiка мае права таксама патрабаваць заключэння з iм асобнага дагавора найму, калi з пiсьмовай згоды астатнiх поўнагадовых членаў сям'i, якiя пражываюць з iм, i ў адпаведнасцi з плошчай жылога памяшкання, якая прыпадае на яго долю (або ў адпаведнасцi з пагадненнем аб парадку карыстання кватэрай, заключаным памiж яе жыльцамi), яму можа быць выдзелены iзаляваны пакой. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша сям'я (бацькi i трое дзяцей) займае 3-пакаёвую непрыватызаваную кватэру. Дарослы, але не жанаты сын рашыў падзялiць асабовы рахунак i атрымац
|
|