21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У малога патнiца? Дайце яго скуры падыхаць

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У малога патнiца? Дайце яго скуры падыхаць

Патнiца — часты спадарожнiк маленькiх дзяцей летам. Чым яна небяспечная i як ад яе пазбавiцца?  

 

Патнiца — гэта захворванне скуры, выклiканае ўзмоцненым потааддзяленнем. Выглядае як россып ружовых плямак або пухiркоў, напоўненых празрыстым змесцiвам, якiя часцей за ўсё размяшчаюцца на спiне, шыi i плячах малога, а таксама ў пахвiнных i падпахавых упадзiнах.

Патнiца можа праявiцца ў любую пару года, але летам яна ўзнiкае значна часцей, бо яе асноўны правакатар — пераграванне. Адбываецца закупорка потавых залозаў, i пот ужо не можа выходзiць на паверхню скуры. Нярэдка патнiца з'яўляецца падчас хваробы, бо пры павышанай тэмпературы дзiця моцна пацее. Дробныя пухiркi высыпаюць i на ягадзiцах пад падгузкамi.

Сама па сабе патнiца не страшная i часта не парушае самаадчування дзiцяцi, аднак яна робiць скуру ўразлiвай да розных iнфекцыйных працэсаў, "адкрываючы вароты" мiкробам.

Як засцерагчы дзiця ад патнiцы?

Лепшая дапамога пры патнiцы i яе ж прафiлактыка — правiльны гiгiенiчны догляд дзiцяцi. Перш за ўсё, далiкатную i лёгка ранiмую скуру малога трэба трымаць у чысцiнi. Абавязковыя працэдуры: паветраныя ванны, падмываннi i купанне. Неабходна па некалькi разоў на дзень распранаць малога i даваць яму пабыць галышом. Але толькi не на скразняку i не пад прамым уздзеяннем сонечных праменяў!

Дзiця варта купаць кожны вечар перад сном, а ў спякотнае надвор'е для прафiлактыкi патнiцы трэба павялiчыць колькасць водных працэдур. Ранiцай i ўдзень дазвольце малому паплюхацца ў вадзе з любiмымi цацкамi. У ваду можна дадаваць слабы раствор марганцоўкi або адвары супрацьзапаленчых траў — шалфею, рамонку, ваўчкоў, мяты, кары дуба. (Аднак з травянымi ваннамi варта быць асцярожнымi ў сувязi з шырокiм распаўсюджваннем алергiчных рэакцый у дзяцей.) З прафiлактычнай мэтай на складкi на целе малога можна наносiць тальк або крухмал. Апошнiя ўбiраюць лiшнюю вiльгаць i пот, перашкаджаючы развiццю патнiцы. (Памятайце, што тальк спачатку наносiцца на руку, а затым размяркоўваецца па целе дзiцяцi. Непасрэдна на скуру малога тальк насыпаць нельга. Яго пападанне ў лёгкiя небяспечнае.)

Як суцiшыць сверб?

Эфектыўны содавы кампрэс. Для яго прыгатавання спатрэбiцца шклянка гатаванай вады пакаёвай тэмпературы i чайная лыжка соды. Усё добра перамяшайце, намачыце ў растворы марлю, складзеную ў некалькi слаёў, адцiснiце i прыкладзiце да пашкоджанай скуры. Соду можна таксама дадаваць у ванну пры купаннi.

Калi ж сып не знiкае, з'явiлiся элементы з белавата-жоўтым змесцiвам, неадкладна звярнiцеся да доктара, якi вызначыць дакладную прычыну пагаршэння стану малога i прызначыць медыкаментозныя прэпараты.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патнiца — часты спадарожнiк маленькiх дзяцей летам. Чым яна небяспечная i як ад яе пазбавiцца? Патнiца — гэта захворванне скуры, выклiканае ўзмоцнены
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика