Тое-сёе аб асновах Еўропы
Тое-сёе аб асновах Еўропы
У Мiнску адкрылася выстава, прысвечаная святкаванню 510-годдзя надання Мiнску (1499) магдэбургскага права. Яе арганiзатарамі выступiлi Мiнiстэрства культуры, Нацыянальны музей гiсторыi i культуры, Пасольства Германii ў Беларусi i зямельны цэнтр палiтычнай адукацыi федэральнай зямлi Саксонiя-Ангальт. Назва выставы: "Саксонскае люстра" i магдэбургскае права — асновы Еўропы". Перад урачыстым адкрыццём выставы выступiў з дакладам "З Магдэбурга ў Мiнск. Агульнаеўрапейская значнасць i нястрачаная прыцягальнасць магдэбургскага гарадскога права" прафесар Хайнер Люк з унiверсiтэта iмя Марцiна Лютэра (Гале-Вiтэнберг). Экспазiцыя прысвечана ўзнiкненню самага значнага ў Германii зборнiка права — "Саксонскага люстра" i функцыянаванню феадальнага гарадскога магдэбурскага права. Наведвальнiкi змогуць пазнаёмiцца з друкаванымi выданнямi XVІ ст. (Лейпцыг) i манетамi XII—XIII стст. Другая частка выставы прысвечана феадальнаму гарадскому праву горада Магдэбурга, якое ўзнiкла ў XIII ст. i дзейнiчала ў гарадах Усходняй Германii, Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Яно вызначала становiшча мяшчан i пашыралася толькi на паўнапраўных жыхароў горада, членаў гарадской абшчыны, давала гарадам самакiраванне, судовы iмунiтэт, падатковыя льготы, правы валодання зямлёй, iльготы ў рамеснай i гандлёвай дзейнасцi гараджан, вызвалення ад воiнскай павiннасцi. У Беларусь магдэбургскае права прыйшло з Польшчы. У Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм першую грамату на магдэбургскае права атрымала Вiльня (22.3.1387), пасля Брэст (1390), потым Гродна (1391), Слуцк (1441), Полацк (1498), Мiнск (1499) i iншыя, а ў XVI—XVIII стст. магдэбургскае права атрымалi амаль усе буйныя i сярэднiя гарады Беларусi, а таксама некаторыя мястэчкi. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску адкрылася выстава, прысвечаная святкаванню 510-годдзя надання Мiнску (1499) магдэбургскага права. Яе арганiзатарамі выступiлi Мiнiстэрства ку
|
|