21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь па ўкараненнi навуковых навiнак павiнна iмкнуцца быць на крок наперадз

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь па ўкараненнi навуковых навiнак павiнна iмкнуцца быць на крок наперадзе iншых краiн

Беларускiя вучоныя павiнны больш актыўна ўкараняць уласныя распрацоўкi, уносiць стратэгiчныя прапановы па развiццi айчыннай навукi, умацаваннi дзяржавы, iнтэлектуальным i духоўным узбагачэннi людзей. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 лiпеня, уручаючы дыпломы выбраным акадэмiкам i членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэмii навук.

Склад НАН не абнаўляўся ўжо амаль 5 гадоў. Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, цяперашняму выбранню акадэмiкаў i членаў-карэспандэнтаў папярэднiчаў вельмi карпатлiвы i дасканалы адбор кандыдатур. "Было нямала i iнтрыг, i спроб "прапiхнуць сваiх", нацiску аўтарытэтаў як з чыноўнiцкага, так i навуковага асяроддзя. Усё гэта неабходна было рашуча адмесцi i выбраць сапраўды таленавiтых i плённа працуючых вучоных", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Вучоныя, якiя прысутнiчалi на сустрэчы, вядомы сваiмi перадавымi тэхналогiямi ў прамысловасцi i сельскай гаспадарцы, вырошчваннi новых гатункаў раслiн, распрацоўцы эфектыўных метадаў лячэння захворванняў, трансплантацыi сэрца, фундаментальнымi работамi ў юрыспрудэнцыi, эканомiцы, гуманiтарных навуках, адкрыццямi i вынаходствамi. У прыватнасцi, сярод нававыбраных акадэмiкаў такiя выдатныя вучоныя, як Сяргей Абламейка, Барыс Хрусталёў, Аляксандр Мрочак, Арнольд Смеяновiч, Мiкалай Мышкiн, Яўген Маруковiч, Мiкалай Круцько, Алег Iвашкевiч, Сяргей Чаранкевiч, Уладзiмiр Улашчык, Аляксандр Цыганоў. Прэзiдэнт уручыў таксама дыпломы 24 членам-карэспандэнтам НАН.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў былi сфармуляваны дакладныя i жорсткiя патрабаваннi да адбору вучоных. Менавiта тады пачалося кардынальнае рэфармаванне сiстэмы кiравання навукай i пастаўлены бар'ер тэндэнцыi, што намецiлася, да дэвальвацыi звання вучонага. "Гэта павiнен быць конкурс не высокiх пасад, не гучных прозвiшчаў, а рэальных навуковых дасягненняў i творчых патэнцыялаў, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Бо не сакрэт, што вучоныя ступенi i званнi рознымi хiтрымi спосабамi, выкарыстоўваючы адмiнiстрацыйныя рычагi, часта атрымлiвалi тыя, для каго навука абмяжоўвалася толькi гучнымi рэгалiямi ў вiзiтнай картцы i разнастайнымi льготамi".

Паводле слоў Прэзiдэнта, у гэтым годзе было як нiколi шмат прэтэндэнтаў на акадэмiчныя званнi, што дало магчымасць стварыць па-сапраўднаму канкурэнтнае асяроддзе, прад'яўляць сапраўды высокiя патрабаваннi i выбраць найбольш дастойных вучоных па ўсiх напрамках. Ён выказаў надзею, што такi патрабавальны падыход да адбору кандыдатур дасць станоўчы вынiк у далейшай рабоце беларускiх вучоных.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што невыпадкова развiццю навукi ўдзяляецца такая пiльная ўвага на вышэйшым узроўнi. "Ад гэтай важнейшай сферы залежыць сучаснасць i будучыня краiны, якасць жыцця людзей", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Канкурэнтаздольнасць дзяржавы ў сучасным свеце вызначаюць навука i iнавацыi, падкрэслiў Прэзiдэнт. Беларусь выбрала стратэгiю iнавацыйнага развiцця, i сёння ў краiне нi адно рашэнне не прымаецца без належнага навуковага аналiзу. "Скорасць навукова-тэхнiчнага прагрэсу сёння такая, што краiнам, якiя адстаюць, пагражае не толькi эканамiчны спад, але i пастаянная тэхналагiчная залежнасць ад лiдараў гэтай бесперапыннай гонкi, ад тых, хто задае тэмпы i напрамкi эвалюцыi ўсёй сусветнай супольнасцi", — сказаў Прэзiдэнт.

Ён адзначыў, што аб'ёмы фiнансавання даследаванняў бесперапынна нарошчваюцца, аднак, пры гэтым дзяржава мае права разлiчваць на адэкватную аддачу ад вучонай супольнасцi. "Мы не можам трацiць бюджэтныя грошы на так званыя навуковыя даследаваннi з адмоўнымi або нулявымi вынiкамi, мы не можам няньчыцца з няўдачнiкамi i халтуршчыкамi. Калi навука лiчыцца перадавым рубяжом прагрэсу, то i ў пытаннях эфектыўнасцi работы яна павiнна паказваць прыклад усiм галiнам i сферам народнай гаспадаркi", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што найбольш аптымальным шляхам развiцця навуковых арганiзацый павiнна стаць фармiраванне навукова-вытворчых комплексаў i буйных цэнтраў, якiя забяспечаць не толькi распрацоўку, але i выпуск iнавацыйнай прадукцыi. Пры гэтым нi ў якiм выпадку нельга дапусцiць разбурэння навуковых школ, якiя ўжо склалiся. Iх неабходна падтрымлiваць, знаходзiць iм прыкладное прымяненне ў краiне, не дапускаючы адтоку высокаквалiфiкаваных навуковых кадраў за мяжу.

Паводле слоў Прэзiдэнта, адна з найважнейшых задач Нацыянальнай акадэмii навук i ўсiх вучоных — стварэнне i ўкараненне перадавых вытворчых тэхналогiй, iнiцыяванне навуковых праектаў самага высокага ўзроўню. Дзяржава заўсёды знойдзе сродкi на рэалiзацыю такiх праектаў, але i аддача ад iх павiнна быць самая максiмальная, падкрэслiў ён.   Аляксандр Лукашэнка заклiкаў вучоных адыходзiць ад затратных метадаў: прайшоў той час, калi аб узроўнi развiцця навукi меркавалi толькi па колькасцi капiталаўкладанняў i датацый. Галоўнае сёння — рэзультатыўнасць навуковых даследаванняў. Менавiта таму неабходна iмкнуцца быць на крок наперадзе iншых краiн па ўкараненнi навiнак, знаходзiць самыя выгадныя рашэннi актуальных практычных задач з выкарыстаннем айчыннай сыравiны, вытворчых магутнасцяў, кадравых рэсурсаў.

На думку Прэзiдэнта, Беларусь ужо ў блiжэйшыя некалькi гадоў павiнна значна рушыць наперад у найбольш перспектыўных навуковых напрамках. Беларускiм вучоным неабходна перайсцi ад лабараторных эксперыментаў да прамысловага ўкаранення ўласных распрацовак i продажу iнтэлектуальнага прадукту на сусветным рынку. Разам з тым ад вучоных чакаюць не толькi новых тэхналогiй i матэрыялаў, але i стратэгiчных прапаноў па развiццi беларускай навукi, умацаваннi дзяржавы, iнтэлектуальным i духоўным узбагачэннi людзей. Даследчык павiнен мець асаблiвую iнтуiцыю, ставiць i вырашаць задачы перспектыўнага характару, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

"Атамная энергетыка, лазеры, суперкамп'ютары — добра. Але згадзiцеся, гэта ўжо iснуючы вынiк, сённяшнi дзень. Для ўстойлiвага эканамiчнага развiцця краiны патрэбны прынцыпова новыя тэхналогii: субмiкронная электронiка, святлодыёды, нана- i бiятэхналогii, генетычныя метады атрымання новых гатункаў раслiн i парод жывёл, вадародная энергетыка, касмiчныя тэхналогii i многае iншае", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Вырашаць гэтыя задачы трэба будзе не толькi цяперашнiм акадэмiкам i членам-карэспандэнтам, але i маладому папаўненню вучоных.

Вучоным ужо цяпер неабходна ўшчыльную заняцца прапрацоўкай перспектыў развiцця краiны на наступную пяцiгодку, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Перш за ўсё трэба прадугледзець найбольш эфектыўныя крокi па мадэрнiзацыi беларускай эканомiкi з улiкам пераадолення наступстваў глабальнага крызiсу, iншых пагроз i выклiкаў сучаснасцi.

Звяртаючыся да вучоных, Прэзiдэнт звярнуў увагу на тое, што кожны год яны павiнны выдаваць новы навуковы прадукт. Менавiта гэта будзе служыць крытэрыем таго, што выбраны сапраўды дастойныя вучоныя. Ён дадаў, што iх галоўнай задачай таксама з'яўляецца "пакiнуць пасля сябе шлейф маладых вучоных, якiя будуць прадаўжаць пачатыя справы".

Пасля цырымонii ўручэння дыпломаў адбылася гутарка кiраўнiка дзяржавы з нававыбранымi акадэмiкамi i членамi-карэспандэнтамi. Вучоныя расказалi Прэзiдэнту аб iснуючых сёння нявырашаных праблемах у навуковай супольнасцi, выступiлi з шэрагам важных iнiцыятыў.

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз нагадаў, што галоўнай умовай для правядзення навуковых даследаванняў застаецца iх актуальнасць, упэўненасць у практычным вынiку. На фiнансаванне такiх першачарговых праектаў будуць адшуквацца сродкi.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў краiне iснуюць сферы, фiнансаванне якiх нi ў якiм выпадку не будзе скарочана нават ва ўмовах сусветнага крызiсу: гэта сельская гаспадарка, ахова здароўя i адукацыя.   Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя вучоныя павiнны больш актыўна ўкараняць уласныя распрацоўкi, уносiць стратэгiчныя прапановы па развiццi айчыннай навукi, умацаваннi дзяржав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика