21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На з'ездзе беларусаў свету чакаецца каля 330 дэлегатаў

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На з'ездзе беларусаў свету чакаецца каля 330 дэлегатаў

Пяты з'езд беларусаў свету пройдзе ў Мiнску 18—19 лiпеня. Удзельнiкi разгледзяць прапановы да закона аб суайчыннiках за мяжой. Закон аб суайчыннiках, якi цяпер знаходзiцца на дапрацоўцы, павiнен будзе абараняць беларусаў замежжа. На з'ездзе будзе абмеркавана стварэнне спецыяльнага камiтэта па справах беларускiх дыяспар за мяжой, падтрымка СМІ беларускiх суполак замежжа, праблемы захавання гiсторыка-культурнай спадчыны, святкаванне 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы, якое адбудзецца ў наступным годзе. Пра гэта паведамiла прэс-сакратар мiжнароднага грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" Таццяна Печанко

— Сёлетнi з'езд вызначаецца вялiкай колькасцю дэлегатаў, — кажа Таццяна Печанко. — Чакаем 330 дэлегатаў з 20 краiн свету. Дакладную колькасць удзельнiкаў i краiн можна будзе назваць ужо толькi пасля самога з'езда. Прадстаўнiчымi па колькасцi будуць дэлегацыi Расii, Польшчы, Лiтвы, ЗША, Канады.

Запрошаны на з'езд упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Леанiд Гуляка паведамiў, што абавязкова прыйдзе на пасяджэннi са сваiмi прапановамi.

— Мы будзем ствараць пры ўпаўнаважаным Каардынацыйны савет кiраўнiкоў беларускiх суполак замежжа. Праект загада i палажэнне аб Каардынацыйным савеце падрыхтавана. Ёсць ужо i 11 чалавек, якiя згадзiлiся быць у яго складзе. Я спецыяльна не падпiсваў гэты загад, ведаючы пра з'езд беларусаў замежжа. I ў выступленнi сваiм я хачу запрасiць усiх зацiкаўленых супрацоўнiчаць з намi, у тым лiку i прадстаўнiкоў згуртавання "Бацькаўшчына". Па-другое, я хачу, каб мы ў Беларусi правялi фестываль беларусаў свету. Гэта значыць запрасiць калектывы, выканаўцаў, задзейнiчаць у iм усю краiну. Я ўпэўнены, што ідэю з задавальненнем падтрымаюць на ўсiх узроўнях. Задача будзе складаная ў фiнансавым плане, але трэба ўсё пралiчыць i прадумаць. Я хацеў бы пабачыць рэакцыю на гэту прапанову з боку беларускiх суполак за мяжой.

Беларусь падтрымлiвае кантакты з многiмi суполкамi беларусаў за мяжой. Некаторых фiнансава падтрымлiвае. З Расiяй, Лiтвой, Украiнай, Малдовай падпiсаны мiжведамасныя пагадненнi аб дапамозе беларускiм суполкам. Са свайго боку Беларусь абавязалася дапамагаць нацыянальным суполкам гэтых краiн у Беларусі.

Колькасць беларусаў замежжа складае 3,5 млн.

Настасся Занько.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяты з'езд беларусаў свету пройдзе ў Мiнску 18—19 лiпеня. Удзельнiкi разгледзяць прапановы да закона аб суайчыннiках за мяжой. Закон аб суайчыннiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика