21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прамысловасць: рэзкае павелiчэнне запасаў

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прамысловасць: рэзкае павелiчэнне запасаў

Пачынаючы з 1996-га i па гэты год беларуская прамысловасць набiрала "ачкi", устойлiва нарошчваючы аб'ёмы вытворчасцi. Аднак яшчэ з другой паловы мiнулага года, калi ў справу "ўмяшаўся" сусветны крызiс, тэмпы росту вытворчасцi галiны замарудзiлiся, а са студзеня 2009-га было адзначана iх знiжэнне. Пра гэта журналiстам паведамiў намеснiк старшынi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Беларусi Вiктар Мiхно, якi распавёў на прэс-канферэнцыi пра вынiкi працы прамысловасцi ў першым паўгоддзi гэтага года.

Беларуская прамысловасць рэальна адчувае подых крызiсу: за першыя шэсць месяцаў у параў- наннi з адпаведным леташнiм перыядам з 10 яе буйных галiн знiжэнне аб'ёмаў вытворчасцi назiраецца ў шасцi — электраэнергетыцы, чорнай металургii, машынабудаваннi i металаапрацоўцы, лясной, дрэваапрацоўчай i цэлюлознапапяровай, прамысловасцi будматэрыялаў i лёгкай прамысловасцi. З 22 падгалiн не дапусцiлi знiжэння толькi сем, сярод якiх нафтаперапрацоўчая, хiмiчная i цэментная. Са станоўчымi тэмпамi росту паўгоддзе завяршылi Вiцебская i Гомельская вобласць, поспех якiх у многiм завязаны на вынiковасцi працы нафтаперапрацоўкi.

Сiтуацыя на знешнiх рынках, дзе звужаецца попыт на прадукцыю вытворцаў, паўплывала i на суадносiны запасаў гатовай прадукцыi i сярэднямесячнай вытворчасцi прамысловых прадпрыемстваў. У першым паўгоддзi, зазначыў Вiктар Мiхно, у фактычных цэнах яны склалi 94,6 працэнта пры заданнi 69. Мiж iншым, рэзкае павелiчэнне запасаў прыпала на першы месяц года i з таго часу яны змяняюцца неiстотна. Разам з тым, у асобных галiнах прамысловасцi гэты паказчык складае значна большую велiчыню. Так, найбольш крызiс адбiўся на машынабудаваннi i металаапрацоўцы, дзе запасы гатовай прадукцыi складаюць каля 185 працэнтаў ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасцi; у лёгкай прамысловасцi гэта 219 працэнтаў, а вось у цукровай яны наогул перавышаюць сярэднямесячны аб'ём вытворчасцi ў 5,6 раза.

Характаразуючы сённяшнiя тэндэнцыi ў прамысловасцi, Вiктар Мiхно схiляецца да думкi, што цяпер сiтуацыю ўдалося тут стабiлiзаваць. Ён патлумачыў, што тэмп росту прамысловасцi ў студзенi-лютым у параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам склаў 95,3 працэнта, у студзенi-сакавiку — 95,5, у студзенi-маi — 96,6. Тое, што па вынiках паўгоддзя тэмпы знiзiлiся на 0,2 працэнта i склалi 96,4 працэнта, паводле слоў намеснiка старшынi Белстата, не сведчыць пра пагаршэнне сiтуацыi. Станоўчыя тэндэнцыi, лiчыць ён, былi прадэманстраваны ў папярэднi час. Дарэчы, прамысловасць нашых суседзяў паказвае i таго больш сцiплыя вынiкi. Напрыклад, у Расii за паўгоддзе тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасцi склалi 85,2 працэнта да студзеня-чэрвеня мiнулага года, ва Украiне — 68,9.

Закранаючы пытанне занятасцi, Вiктар Мiхно праiнфармаваў, што ў студзенi-маi ў цэлым па прамысловасцi, акрамя суб'ектаў малога прадпрымальнiцтва недзяржаўнай уласнасцi, у параўнаннi з гэтымi леташнiмi месяцамi колькасць работнiкаў, што былi пераведзены на працу з няпоўным працоўным тыднем, цi няпоўным працоўным днём па iнiцыятыве наймальнiка павялiчылася ў 4,9 раза i склала 95 тысяч чалавек. А колькасць работнiкаў, якiм былi дадзены адпачынкi па iнiцыятыве наймальнiка, павялiчылася ў 4,5 раза — 99,5 тысячы чалавек. Такiм чынам на людзях адбiлiся тыя ж праблемы з затаваранасцю складоў прадпрыемстваў i знiжэннем аб'ёмаў вытворчасцi. Праўда, у маi, калi тэмпы прамысловай вытворчасцi крыху павялiчылiся — на 0,2 працэнта — у параўнаннi з красавiком, колькасць работнiкаў, якiя працавалi няпоўны працоўны дзень цi тыдзень, зменшылася амаль на 16 працэнтаў i складала 47 тысяч чалавек.

Гаворачы пра фiнансы прамысловых прадпрыемстваў, Вiктар Мiхно, у прыватнасцi, прыгадаў, што iх выручка ад рэалiзацыi тавараў, прадукцыi, работ i паслуг за пяць першых месяцаў склала 42,8 трыльёна рублёў, цi на 11,2 працэнта менш, чым за студзень-май 2008 года. Са стратамi ў прамысловасцi працавалi 22,6 працэнта ад усiх арганiзацый. Дарэчы, нягледзячы на вялiкую колькасць апошнiх, з пачатку года ўсё ж такi iдуць станоўчыя тэндэнцыi, таму што са стратамi працуе ўсё менш арганiзацый. Так, на пачатку года, у студзенi, у прамысловасцi такiх было крыху больш за 30 працэнтаў, у студзенi-лютым — 29,5, за студзень-сакавiк — ужо 24,9, за студзень-красавiк — 23,2.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

было ў студзенi...

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачынаючы з 1996-га i па гэты год беларуская прамысловасць набiрала "ачкi", устойлiва нарошчваючы аб'ёмы вытворчасцi. Аднак яшчэ з друго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика