Што таннела, што даражэла
Што таннела, што даражэла
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусi ў чэрвенi гэтага года ў параўнаннi з маем павялiчылiся на 0,2 працэнта, а з пачатку года — на 5,9 працэнта, паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Змяненне цэнаў на харчовыя тавары ў чэрвенi ў параўнаннi з маем дало 0,1 працэнта прыросту зводнага iндэкса спажывецкiх цэнаў. Цэны на гарэлку ў чэрвенi ў параўнаннi з маем узраслi на 2,5 працэнта, безалкагольныя напiткi — на 1,7, селядзец салёны — на 1,4, кандытарскiя вырабы i чай — на 0,8, каўбасныя вырабы i вяндлiну, рыбныя i мясныя кансервы — на 0,4 працэнта, мяса i птушку, хлеб i хлебабулачныя вырабы, кансервы з агароднiны — на 0,3 працэнта. Цэны на моркву павялiчылiся ў 1,5 раза, буракi — на 35,5 працэнта, цыбулю-рэпку — на 28,1, свежую бульбу — на 13,5 працэнта. Садавiна ў цэлым падаражэла на 0,8 працэнта, у тым лiку яблыкi — на 3 працэнты, цытрусавыя — на 2,2, бананы — на 1,5 працэнта. Разам з тым патаннелi проса — на 1,7 працэнта, грэцкiя крупы — на 1,2, яйкi — на 0,8, рыс — на 0,7, рыба i морапрадукты — на 0,5, алей — на 0,4, сыры — на 0,3, макаронныя вырабы — на 0,2, малако i малочныя прадукты, пшанiчная мука — на 0,1 працэнта. Не змянiлiся цэны на цукар. На свежую агароднiну цэны знiзiлiся на 13,4 працэнта, у тым лiку агуркi сталi таннейшымi ў 2 разы, памiдоры — на 22,5 працэнта, капуста свежая — на 14,1, перац салодкi — на 4,5 працэнта. Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусi ў чэрвенi гэтага года ў параўнаннi з маем павялiчылiся на 0,2 працэнта, а з пачатку года — на 5,9 працэнта, паведам
|
|