Колас
Колас
Колас у культуры славян заўсёды быў сiмвалам пладаноснасцi, дабрабыту, багацця, шчасця. Згодна з адным з паданняў, каласы раслi адным кустом ад самай зямлi, але жнейкi пачалi прасiць Бога, каб яны сталi даўжэйшымi, таму што так iх нязручна жаць. Бог выканаў просьбу жанчын-жней. У iншым паданнi распавядаецца, што Бог пакараў людзей за непавагу да хлеба: выцягнуў колас, зрабiў яго доўгiм, але пустым — зярняты пакiнуў толькi напрыканцы сцяблiны i зусiм няшмат, каб людзi толькi не памерлi з голаду. У Беларусi дзецям расказвалi, што першы колас Бог кiнуў сабаку, якi вельмi хацеў есцi, але сабака прынёс яго свайму гаспадару — чалавеку, якi i пасадзiў гэтыя зярняты. Так у людзей з'явiўся хлеб. l Пачатак каласавання збожжавых у календары ўсходнiх славян заўсёды быў адзначаны святам — на Сёмуху, на Русальным тыднi. l Таптаць каласы лiчылася недаравальным, смяротным грахом. l Каласы былi цэнтральным сiмвалам жнiва на зажынках i дажынках, менавiта таму асаблiва ўшаноўвалiся першыя i апошнiя каласы на полi. l Першыя каласы даручалi жаць самым шаноўным цi спецыяльна абраным для гэтага людзям: гаспадару, гаспадынi, жнейцы з лёгкай рукой, святару, найстарэйшаму ў сям'i. l Першыя зжатыя каласы надзялялiся магiчнай сiлай: iмi перавязвалi спiну ад болю ў паяснiцы, спавiвалi першынца, неслi да вясковага крыжа, каб дождж не перашкаджаў у час жнiва i г.д. l Салому ад першага снапа давалi ў ежу хворай жывёлiне, таму што верылi ў яе магiчную лекавую сiлу. Першыя зжатыя снапы асвячалi на Ушэсце. З першых каласоў плялi вянкi, рабiлi букеты, у якiх было па тры каласы розных збожжавых раслiн. l З апошнiх каласоў на дажынках плялi "жнiўны" вянок, завiвалi "бараду", збiралi сноп пад назвай "дзед", рабiлi крыж i iншыя рытуальныя рэчы. Апошнiмi каласамi ўпрыгожвалi косы i сярпы. l Апошнiя каласы (сем, дзевяць, дванаццаць, трыццаць, сорак) пакiдалi на полi, бо лiчылi, што менавiта ў iх знаходзiцца адмысловая пладаносная сiла, якая адродзiць нiву на наступны год. l Мацi нявесты клала ў абутак дачкi два жытнёвыя каласы, каб тым самым "справакаваць" пладавiтасць у гаспадарцы будучай сям'i. l Маладую пару, якая ехала на вянчанне, абсыпалi збожжам. l У час пахавання каля памерлага чалавека заўсёды гарэла свечка, якую ставiлi ў збожжа. Пасля вынасу труны з нябожчыкам з дому на падлогу сыпалi прыгаршчу збожжа, якое зноў-такi бралi з апошняга снапа. l Лiчылася, што можна знесцi "ўраджай" з чужога поля. Таму ў этыкеце нашых продкаў не было прынята хадзiць па чужых палетках. Калi раптам на поле наведваўся "чужынец", жнейкi рабiлi з калосся жгут, абвязвалi яму рукi цi ногi i патрабавалi выкуп, iнакш ён не скранецца з месца. l Асаблiвае стаўленне было да каласоў-спарышоў. Знаходжанне такога коласа прадказвала шчасце i поспех на наступныя 7 гадоў. Такi колас трэба было абавязкова насiць пры сабе (у адзеннi, у шапцы i г.д.). Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колас у культуры славян заўсёды быў сiмвалам пладаноснасцi, дабрабыту, багацця, шчасця. Згодна з адным з паданняў, каласы раслi адным кустом ад самай
|
|