21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнчане выйграюць. Але не ўсе

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнчане выйграюць. Але не ўсе

Паралелi

 

Адставанне ў заробках рэгiёны часткова "кампенсуюць" цэнамi

  Сталiца застанецца сталiцай, а рэгiёны — рэгiёнамi, i рознiца памiж iмi будзе iснаваць заўсёды. Варта заўважыць, што значная доля праўды ў гэтым сцвярджэннi сапраўды ёсць, i не толькi ў дачыненнi да Беларусi. Бо не сакрэт: вялiкiя i малыя гарады паўсюль маюць свае мiнусы i плюсы. Якiя? Зрэшты, каб адказаць на гэта пытанне, карэспандэнт "Звязды" вырашыў накiравацца ў адзiн з райцэнтраў — Мар'iну Горку.

 

У "адрыў" iдуць вытворцы

  Сталiца застанецца сталiцай, а рэгiёны — рэгiёнамi, i рознiца памiж iмi будзе iснаваць заўсёды. Варта заўважыць, што значная доля праўды ў гэтым сцвярджэннi сапраўды ёсць, i не толькi ў дачыненнi да Беларусi. Бо не сакрэт: вялiкiя i малыя гарады паўсюль маюць свае мiнусы i плюсы. Якiя? Зрэшты, каб адказаць на гэта пытанне, карэспандэнт "Звязды" вырашыў накiравацца ў адзiн з райцэнтраў — Мар'iну Горку.

 

У "адрыў" iдуць вытворцы

Шматлiкiя выбарачныя абследаваннi хатнiх гаспадарак сведчаць, што галоўнымi крынiцамi даходаў беларусаў традыцыйна застаюцца зарплата або пенсiя. Мiж тым, таксама зразумела, што Мiнск — гэта асноўныя прамысловыя прадпрыемствы, дастаткова развiтая сфера абслугоўвання, найбольш значныя ўстановы адукацыi i культуры. I, як вынiк, вышэйшыя заробкi. Iх сярэднi ўзровень з пачатку года ў сталiцы складае 1 млн 271 тыс. рублёў. Тады як у Пухавiцкiм раёне — 855 тысяч. Рознiцу палiчыць няцяжка — амаль паўтара раза.

Разам з тым, калi зыходзiць з сiтуацыi ў асобных галiнах, малюнак выглядае не такiм адназначным. Сапраўды, па паказчыках сярэдняй зарплаты пайшлi ў адчувальны "адрыў" сталiчныя будаўнiкi (1 млн 604 тыс. супраць 1 млн 12,7 тыс. у Пухавiцкiм раёне), работнiкi транспарту (1 млн 304,1 тыс. супраць 849,5 тыс.), прамысловасцi (1 млн 228,8 тыс. супраць 1 млн 1 тыс.), гандлю i грамадскага харчавання (1 млн 95,2 тыс. супраць 700,7 тыс.), а таксама, з улiкам вялiкай колькасцi буйных бiблiятэк, тэатраў, музеяў — работнiкi культуры (1млн 25,9 тыс. супраць 690,9 тыс. рублёў). Але ў той жа час "лiдарства" астатнiх мiнскiх бюджэтнiкаў, тых жа работнiкаў адукацыi i аховы здароўя, далёка не такое значнае — у межах 10 %.

Нарэшце, яшчэ меншая рознiца ў пенсiях. Iх сярэднi памер у сталiцы складае 420 тыс., а ў Пухавiцкiм раёне — 385 тыс. рублёў. Словам, казаць аб "яўнай перавазе" тут ужо немагчыма пры ўсiм жаданнi.

Дзе работа, там... высокi кошт жылля

Як вядома, заробкi там, дзе ёсць магчымасць працаваць. Заўважым адразу: узровень беспрацоўя ў Мар'iнай Горцы нiбыта не "зашкальвае". Аднак варыянтаў знайсцi вакантнае месца ў Мiнску ўсё ж непараўнальна больш. I асаблiва, калi гаворка iдзе аб уладкаваннi па рабочых спецыяльнасцях.

Да слова, вялiкiм выбарам у сталiцы тлумачыцца i тая акалiчнасць, што многiя жыхары Пухавiцкага раёна працуюць менавiта ў Мiнску. Адлегласць да яго — каля 60 кiламетраў. Iнакш кажучы, яна "вымяраецца" 1 гадзiнай 20 хвiлiнамi на электрычцы i 3 тысячамi рублёў у адзiн бок.

Аднак у суседстве з вялiкiм горадам ёсць не толькi станоўчыя бакi. Момант адмоўны — кошт жылля. Фактычна прапановы па аднапакаёўках у сталiцы сёння пачынаюцца з 32—35 тыс. долараў. "Стартавыя лiчбы" ў Мар'iнай Горцы не нашмат нiжэйшыя. Пры жаданнi ў райцэнтры можна знайсцi старую i не лепшую па якасцi "хрушчоўку" за 17 тыс., але стандарт на невялiкiя кватэры тут нашмат вышэйшы — 24—30 тысяч "зялёных".

Па сутнасцi параўнальныя са сталiчнымi ў Мар'iнай Горцы i цэны на двух- i трохпакаёвыя кватэры — у залежнасцi ад той жа якасцi i "ўзросту" дамоў 35—46 i 40—55 тысяч долараў адпаведна. А вось па арэндзе жылля райцэнтр выйграе. Зняць аднапакаёвую кватэру тут магчыма за 100, а пры пэўным шанцаваннi — i за 90 долараў. Гэта ўдвая танней, чым у Мiнску.

Ад агуркоў i да маршруткi

Праводзiць паралелi памiж цэнамi трэба лiчыць заняткам не самым удзячным i шчыра суб'ектыўным прынамсi з адной прычыны: тыя ж цэны ў Мiнску могуць iстотна адрознiвацца нават на суседнiх вулiцах. Тым не менш абысцiся без параўнання тут таксама нельга. I яно будзе на карысць Мар'iнай Горкi.

Першае, на што звяртаеш увагу ў райцэнтры — больш танны "кiтайска-турэцкi" рэчавы шырспажыў на рынку. Менш давядзецца заплацiць i за наведванне пунктаў грамадскага харчавання. Але цi не найбольшы сюрпрыз чакае аматараў маршрутак: паездка ў Мар'iнай Горцы абыдзецца ў 500, а ў Мiнску, як правiла, — 1850 рублёў. "Эканомiя" звышадчувальная. Апроч таго, зразумела: з-за нашмат меншых адлегласцяў у малым горадзе сама па сабе патрэба ў транспарце ўзнiкае не заўсёды.

Асобная тэма — прадукты харчавання. У своеасаблiвым "спаборнiцтве" памiж рынкам у Мар'iнай Горцы i той жа сталiчнай Камароўкай зноў-такi перамагае першы. Праўда, асаблiвай рознiцы цаны на апельсiны, бананы, лiмоны, абрыкосы, персiкi i iншую iмпартную садавiну заўважыць амаль не атрымаецца — хiба што на некалькi сотняў рублёў. Гэта ж можна сказаць i пра моркву, буракi новага ўраджаю (сярэдняя цана ў райцэнтры i сталiцы каля 3 тысяч), памiдоры (2,5-3,8 тысячы), маладую бульбу (у залежнасцi ад памеру — 1,5-3 тысячы рублёў за кiлаграм). Затое кiлаграм агуркоў у Мар'iнай Горцы ўжо "мiнусуе" амаль у паўтара раза. Можа прыбавiць i кошт свiнiны (пры аднолькавай якасцi цана ў Мiнску — 19—20, у райцэнтры — 17—18 тыс.), ялавiчыны (16 супраць 18—22 тысяч), салёнага сала (13—14 i 14—19 тысяч рублёў).

Значна менш (3 супраць 6 тысяч за кг) папросяць у раёне за вiшню. А 3-лiтровае вядзерца чорных парэчак мясцовыя гандляры ацэняць у 5 тысяч — рэальна на такiя грошы ў сталiцы можна купiць толькi кiлаграм. Зрэшты, сцвярджаць, што на мар'iнагорскiм рынку пануе ажыятаж, не выпадае. Усё вельмi проста: на прапанову "купiць нядорага" што-небудзь з садавiны, агароднiны цi ягад тут часта можна хiба што пачуць: "Дзякуй, але ёсць сваё".

Сваё — надзейней?

Разважаннi, дзе лепш, варта лiчыць фiласофскiмi — у рэшце рэшт, кожны мае тыя ж уласныя звычкi. I ўсё ж можна зрабiць агульную выснову: зыходзячы з супастаўлення цэнаў i заробкаў, у большым выйгрышы знаходзяцца мiнчане. Але далёка не ўсе — скажам, наконт бюджэтнiкаў i пенсiянераў тут iснуюць пытаннi.

Да таго ж нельга не звярнуць увагу i яшчэ на адзiн момант. Большасць жыхароў сталiцы сваёй зямлi не маюць, у той час як значная частка мар'iнагорцаў i жыхароў iншых райцэнтраў могуць разлiчваць на дадатковую крынiцу паляпшэння ўласнага дабрабыту — прысядзiбныя гаспадаркi. I гэта аргумент не толькi важкi, але i стабiльны — ён не губляе актуальнасцi ў любых эканамiчных умовах.

Сяргей ГРЫБ.

Мiнск — Мар'iна Горка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адставанне ў заробках рэгiёны часткова "кампенсуюць" цэнамi Сталiца застанецца сталiцай, а рэгiёны — рэгiёнамi, i рознiца памiж iмi будзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика