21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вырашэнне праблемы падтаплення абыдзецца Мiнску ў Br1 трлн.

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вырашэнне праблемы падтаплення абыдзецца Мiнску ў Br1 трлн.

На стварэнне ў Мiнску эфектыўнай сiстэмы лiўневай каналiзацыi, а на гэта спатрэбiцца амаль 10 гадоў, з бюджэту горада плануецца накiраваць Br1 трлн. Аб гэтым паведамiў выконваючы абавязкi старшынi Мiнскага гарвыканкама Мiкалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў мэрыi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мiкалай Ладуцька адзначыў, што новая сiстэма лiўневай каналiзацыi зможа спраўляцца з мацнейшымi лiўнямi (да 100 мм ападкаў) за 10—15 мiнут. Будаўнiцтва новага адгалiнавання калектара "Цэнтр" пачалося ў Мiнску ў 2008 годзе. Гэта эксперыментальны праект па будаўнiцтве сетак дажджавой каналiзацыi: спецыялiсты выкарыстоўваюць тэхналогii бестраншэйнай пракладкi камунiкацый. Яго ўнiкальнасць у тым, што калектар упершыню будуецца закрытым спосабам — пад зямлёй, i нават пад жылой забудовай, тым самым не ствараючы часовых нязручнасцяў для насельнiцтва прылеглых тэрыторый. Людскую працу пад зямлёй замяняе спецыяльная тунэлепраходная машына.

Новае адгалiнаванне калектара "Цэнтр" праляжа ад МКАД да прамвузла Калядзiчы. Плануецца пабудаваць дзве помпавыя станцыi, каскад ачышчальных збудаванняў. Рэалiзацыя праекта ў поўным аб'ёме дасць магчымасць выключыць падтапленне вулiчна-дарожнай сеткi ў Цэнтральным, Фрунзенскiм i Маскоўскiм раёнах, у тым лiку праспекта Пераможцаў i вулiцы Нямiга — самых затапляльных мясцiнаў. Будаўнiцтва першай чаргi калектара намечана завяршыць у 2011 годзе.

Як паведамлялася, 24 лiпеня з 14.45 да 16.30 у Мiнску выпала 56,4 мм ападкаў, або 60 працэнтаў месячнай нормы. Падтоплены былi 77 участкаў праезнай часткi, 64 падвалы нежылых адмiнiстрацыйных будынкаў. Выпадкаў гiбелi людзей не зарэгiстравана.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На стварэнне ў Мiнску эфектыўнай сiстэмы лiўневай каналiзацыi, а на гэта спатрэбiцца амаль 10 гадоў, з бюджэту горада плануецца накiраваць Br1 трлн. А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика