Бальнiца ў Маскве перапоўненая пацыентамi з падазрэннямi на свiны грып
Бальнiца ў Маскве перапоўненая пацыентамi з падазрэннямi на свiны грып
Інфекцыйная бальнiца № 1 у Маскве, куды ў асноўным дастаўляюць усiх людзей з падазрэннем на грып A/H1N1, перапоўненая пацыентамi. Хворымi забiтыя два аддзяленнi бальнiцы. Паводле афiцыйных звестак, грып A/H1N1 пацверджаны ў 18 расiян, у асноўным на Урале. Паводле слоў неназванай крынiцы з адмiнiстрацыi бальнiцы, як мiнiмум у дзевяцi чалавек ужо пацверджаны грып A/H1N1. "Мы ўзялi аналiзы ў астатнiх шпiталяваных i адправiлi ў лабараторыю", — сказала яна. Украiна павысiць кошты на газ для насельнiцтва да ўзроўню iмпартныхНацыянальная камiсiя па рэгуляваннi электраэнергетыкi Украiны прыняла рашэнне павысiць кошты на газ для насельнiцтва i камунальных прадпрыемстваў. Паводле планаў, з 1 верасня 2009 года кошты на газ для насельнiцтва вырастуць на 20 працэнтаў, а з 1 кастрычнiка гэтага года — на 20 працэнтаў для камунальных прадпрыемстваў. З пачатку 2010 года кошты будуць расцi на 20 працэнтаў штоквартальна, пакуль кошт палiва не будзе прыведзены ў адпаведнасць з коштамi на iмпартуемы газ. Вiзiт Патрыярха Кiрыла ў Кiеў выклiкаў беспарадкiПрыхiльнiкi i працiўнiкi прыезду ва Украiну Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Кiрыла ў панядзелак 27 лiпеня пабiлiся ва ўкраiнскай сталiцы, паведамляюць iнфармагенцтвы. Нацыяналiсты, якiя пратэставалi супраць прыезду Кiрыла з лозунгамi "Украiне — памесную праваслаўную царкву!", "Прэч, маскоўскi поп-каланiзатар", "Украiне — незалежную царкву!", напалi на прадстаўнiкоў казацкiх арганiзацый. Каля трох дзясяткаў казакоў, узброеных харугвамi i плакатамi "Наш патрыярх — Кiрыл!", "Сардэчна запрашаем, Ваша Святасць!", уступiлi ў сутычку з паўсотняй актывiстаў УНА-УНСО на Уладзiмiрскай горцы. Адназначнага пераможцы бойкi не было — прыхiльнiкаў i супернiкаў прыезду Кiрылы развяла мiлiцыя. Патрыярха ў цэнтры Кiева сустракалi каля двух тысяч звычайных вернiкаў, святары i манахi. На горку прыйшлi таксама мясцовыя палiтыкi: лiдар Партыi рэгiёнаў Вiктар Януковiч, сакратар Рады нацыянальнай бяспекi i абароны Раiса Багатырова, упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Нiна Карпачэва. Усе, хто сабраўся, адстаялi малебен у гонар святога князя Уладзiмiра, якi 1021 год таму хрысцiў Русь. Пасля набажэнства патрыярх правёў iмправiзаваную прэс-канферэнцыю, падчас якой сказаў, што не збiраецца сустракацца з прадстаўнiкамi дзейных ва Украiне раскольнiцкiх арганiзацый. Тэрарыст-смяротнiк не дачакаўся Рамзана КадыраваНа спектаклi ў канцэртнай зале Грознага, побач з якiм 26 лiпеня быў здзейснены тэракт, павiнен быў прысутнiчаць прэзiдэнт Чачнi Рамзан Кадыраў. Паводле слоў самога Кадырава, у яго на руках было запрашэнне, аднак ён не змог прыйсцi, паколькi затрымаўся па справах. У вынiку выбуху загiнулi шэсць чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфекцыйная бальнiца № 1 у Маскве, куды ў асноўным дастаўляюць усiх людзей з падазрэннем на грып A/H1N1, перапоўненая пацыентамi. Хворымi забiтыя два
|
|