21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нiкаля Сарказi атрымаў новы лiст з пагрозамi

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нiкаля Сарказi атрымаў новы лiст з пагрозамi

У Лiтве яшчэ пяць чалавек заразiлiся грыпам А/H1N1

Яшчэ пяць новых выпадкаў заражэння вiрусам А/H1N1 пацверджаныя ў сераду ў вiрусалагiчнай лабараторыi лiтоўскага Цэнтра Снiду. Пра гэта ў чацвер паведамiла мiнiстэрства аховы здароўя Лiтвы. Усяго ў краiне зафiксаваныя 29 выпадкаў заражэння.

Як гаворыцца ў паведамленнi, трое грамадзян, у якiх выяўлены гэты грып, пабывалi за мяжой. Захварэлi жыхары Каўнаскага, Вiльнюскага Укмергскага, Уцянскага раёнаў. Гэты вiрус быў выяўлены i ў грамадзянiна Ізраiля, якi часова знаходзiцца ў Лiтве.

Па стане на сераду, у Эстонii зафiксаваныя 44 выпадкi заражэння, у Латвii — 19. У цэлым у Еўропе зарэгiстравана 28 908 чалавек, якiя заразiлiся грыпам А/H1N1, з iх 42 ужо памёрлi.

Нiкаля Сарказi атрымаў новы лiст з пагрозамi

Прэзiдэнту Францыi Нiкаля Сарказi даслалi чарговы ананiмны лiст з пагрозамi, паведамляе АFР.

Ананiмнае пасланне было адпраўлена з Без'е. Супрацоўнiкi паштовага аддзялення перахапiлi яго пры сартаваннi допiсу. У лiст быў укладзены патрон для буйнакалiбернай паляўнiчай зброi. Тэкст, паводле звестак супрацоўнiкаў антытэрарыстычнага ведамства, паказвае на тое, што аўтарамi паслання былi тыя ж асобы, якiя адправiлi папярэднiя падобныя лiсты. Паводле iнфармацыi французскiх СМI, пасланне пачынаецца са слоў "Мы не забылiся" i папярэджвае аб "няшчасных выпадках", якiя могуць адбыцца з самiм французскiм прэзiдэнтам i iншымi палiтыкамi, у прыватнасцi, Франсуа Лефеўрам i Фрэдэрыкам Мiтэранам.

У тэксце паслання таксама сказана, што "кароль i яго клан будуць сцёртыя з зямлi". Таксама згадваецца "сын караля" — паводле меркавання следчых, аўтары паслання маюць на ўвазе сына прэзiдэнта Жана Сарказi. Пад тэкстам стаiць подпiс "ячэйка 34". Тая ж групоўка падпiсалася пад папярэднiмi пасланнямi Сарказi. Акрамя таго, у лiсце гаворыцца, што аўтары валодаюць "вельмi цiкавымi" фатаграфiямi членаў сем'яў вядомых палiтыкаў i пагражаюць хуткiм часам распаўсюдзiць гэтыя здымкi.

У Iраку шлюбы памiж сунiтамi
i шыiтамi заахвочваюць прэмiяй у дзве тысячы долараў

Урад Iрака заахвочвае грашыма каханне памiж прадстаўнiкамi розных мусульманскiх канфесiй — сунiтамi i шыiтамi. Маладыя з розных галiн iсламу, якiя рашылi стварыць сям'ю, атрымлiваюць у падарунак дзве тысячы долараў. Гэтым правам скарысталiся ўжо больш за 1700 пар, паведамляе Аssосiаtеd Рrеss.

У разгар гвалту ў Iраку колькасць змяшаных шлюбаў рэзка знiзiлася, аднак цяпер яны зноў атрымлiваюць распаўсюджанне. Варожасць памiж рэлiгiйнымi групамi, якая прыводзiць да крывавых сутыкненняў, паступова слабее. За апошнi час урад арганiзаваў 15 масавых мiжканфесiйных вяселляў па ўсёй краiне.

Супрацьстаянне шыiтаў i сунiтаў пачалося з-за спрэчкi аб спадчыннiках Прарока Мухамеда. Сунiты не прызнаюць магчымасцi пасрэднiцтва памiж Богам i людзьмi пасля смерцi Мухамеда. Шыiты ж лiчаць законнымi пераемнiкамi Прарока нашчадкаў Алi, зяця i стрыечнага брата Мухамеда. Да вайны ў Iраку сунiты i шыiты часта стваралi сем'i: тады рэлiгiйная прыналежнасць значыла менш, чым стаўленне да рэжыму Садама Хусейна. Аднак затым радыкалы рэзка актывiзавалiся, людзi з-за страху практычна перасталi ствараць змяшаныя сем'i.

Урадавая дапамога маладым вельмi да месца — у краiне кожны чацвёрты жыве за рысай бядноты на 2,5 долара ў дзень. Каб атрымаць грошы, дастаткова напiсаць заяву ў адмiнiстрацыю вiцэ-прэзiдэнта, падаўшы дакументы аб шлюбе. У дзень урачыстай цырымонii ўлады перадаюць мужу канверт з грашыма.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнту Францыi Нiкаля Сарказi даслалi чарговы ананiмны лiст з пагрозамi, паведамляе АFР. Ананiмнае пасланне было адпраўлена з Без'е. Супрацоўнiкi паштовага аддзялення перахапiлi яго пры сартаваннi допiсу. У лiст быў укладзены патрон для буйнакалiбернай паляўнiчай зброi. Тэкст, паводле звестак супрацоўнiкаў антытэрарыстычнага ведамства, паказвае на тое, што аўтарамi паслання былi тыя ж асобы, якiя адправiлi папярэднiя падобныя лiсты. Паводле iнфармацыi французскiх СМI, пасланне пачынаецца са слоў "Мы не забылiся" i папярэджвае аб "няшчасных выпадках", якiя могуць адбыцца з самiм французскiм прэзiдэнтам i iншымi палiтыкамi, у прыватнасцi, Франсуа Лефеўрам i Фрэдэрыкам Мiтэранам.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика