Ход пасяўной кампаніі ў ААТ «Даватарскі». 21.by

Ход пасяўной кампаніі ў ААТ «Даватарскі»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сеяльшчык Іван Ермаловіч

Сеяльшчык Іван Ермаловіч

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Даватарскі” сёлета запланавана засеяць яравымі зерневымі і зернебабовымі культурамі 2705 гектараў. Гэта самы вялікі аб’ём сяўбы сярод іншых гаспадарак раёна. 21 красавіка мы наведалі гэту гаспадарку і пацікавіліся ходам палявых работ.
Каля вёскі Грыблы на 50-гектарным полі сяўбой шматгадовых траў займаўся механізатар Пётр Чарняўскі. Тут на вялікіх плошчах гаспадарка пасеяла ячмень, а цяпер на некаторых участках аграрыі запланавалі пасеяць канюшыну, цімафееўку і іншыя травы на корм жывёле.

Механізатар Пётр Чарняўскі

Механізатар Пётр Чарняўскі

За аграгарадком Васюкі, на мяжы з Пастаўскім раёнам, вялася сяўба яравой пшаніцы элітнага гатунку. Гэтай справай займаўся механізатар Аляксандр Гіль з Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры.IMG_9835 (Копировать)

Механізатар Аляксандр Гіль і начальнік участка Васюкі Сяргей Чарняўскі

Механізатар Аляксандр Гіль і начальнік участка Васюкі Сяргей Чарняўскі

IMG_9843 (Копировать)
— У дапамогу нашай гаспадарцы прыйшла тэхніка з Глыбокага, — кажа начальнік аддзялення Васюкі Сяргей Чарняўскі. — Некалькі дзён на палетках сельгаспрадпрыемства працавалі дзве адзінкі трактараў на ворыве, адзін энерганасычаны трактар быў задзейнічаны на культывацыі глебы. Значную і важкую дапамогу на сяўбе яравых культур аказаў і энерганасычаны трактар “Кіравец” К-744 з 12-метровай сеялкай “Амазон”, на якім працуе сумленны і адказны механізатар Аляксандр Гіль. За пяць дзён працы ён пасеяў амаль 500 гектараў зерневых культур.
Усяго ж у аддзяленні пасеяна 751 гектар ячменя, дадаткова будзем займацца сяўбой кукурузы і рапсу. Азімыя, якіх налічваецца 500 гектараў, на ўсёй плошчы падкормлены КАСам.
У аддзяленні Пялікі, паміж вёскамі Пятровічы і Дубавое, на 60-гектарным полі ў той дзень вялася сяўба аўсу. Побач з тэхнікай прысутнічаў начальнік аддзялення Міхаіл Марозаў.
— Механізатары працуюць бездакорна, тэхніка таксама не прастойвае з-за паломак або адсутнасці паліва, — кажа Міхаіл Мікалаевіч. — Механізатары Іван Ермаловіч і Сяргей Лук’янскі працуюць на трактарах “Беларус-3022” у счэпе з пасяўнымі камбінаванымі агрэгатамі АПП-6А. Так як з восені амаль на ўсёй запланаванай плошчы было ўзнята зябліва, глеба на дадзены момант цалкам адпавядае належным характарыстыкам для сяўбы зерневых і зарнебабовых культур.
На падвозе насення да сеялак задзейнічаны механізатар Валянцін Мядзюха на трактары “Беларус-1221”. Мужчына ўжо даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але заўсёды прыходзіць на дапамогу сельгаспрадпрыемству падчас вясенняй пасяўной кампаніі і правядзення корманарыхтоўчых работ.

Пенсіянер Валянцін Мядзюха задзейнічаны на падвозе насення

Пенсіянер Валянцін Мядзюха задзейнічаны на падвозе насення

— Моладзі ў нашай гаспадарцы вельмі мала, — кажа мужчына. — Таму мы, пенсіянеры, заўсёды згаджаемся дапамагчы сельгаспрадпрыемству. Я шмат гадоў адпрацаваў на трактарах розным марак, таму работа механізатара асабіста для мяне не з’яўляецца цяжкай. Хутка справімся з пасяўной, тады і будзем адпачываць.
Па стане на 23 красавіка ў “Даватарскім” пасеяна 1467 гектараў зерневых і зернебабовых культур, што складае 54 працэнты ад запланаванага. З кожным днём тэмпы пасяўной растуць, а гэта дае надзею на добры ўраджай восенню.
Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_9854 (Копировать)IMG_9863 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика