Лукашэнка: сістэма адукацыі з’яўляецца найважнейшай стратэгічнай галіной краіны, а не сферай паслуг. 21.by

Лукашэнка: сістэма адукацыі з’яўляецца найважнейшай стратэгічнай галіной краіны, а не сферай паслуг

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сістэма адукацыі з’яўляецца найважнейшай стратэгічнай галіной, а не сферай паслуг. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з педагагічным актывам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Вы не проста навучаеце кваліфікаваных спецыялістаў. Перш за ўсё, вы выхоўваеце грамадзян нашай краіны, фарміруеце інтэлектуальную эліту грамадства», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, магчыма, не часта, але такія сустрэчы Прэзідэнта з педагагічным актывам праходзяць даволі рэгулярна. «Ёсць аб’ектыўная неабходнасць пагаварыць не толькі пра дасягненні і перспектывы развіцця сферы адукацыі, але і абмеркаваць пытанні на злобу дня», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што апошнім часам, асабліва ў інтэрнэце, з’явілася шмат так званых думкафарміруючых асоб. «Хто хайпуе, хто посціць у інтэрнэце. А вас я лічу сапраўды думкафарміруючымі людзьмі. Хто, калі не выкладчык ВНУ, палітолаг, дэпутат, хто, калі не вы, сёння фарміруеце думку нашага народа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Нам трэба ісці наперад і думаць аб развіцці нашай краіны», — падкрэсліў беларускі лідар. У выступленні ён падрабязна спыніўся на развіцці сферы адукацыі за гады незалежнасці краіны. У свой час было прынята рашэнне ўдасканальваць, а не ламаць тую сістэму адукацыі, якая была.

«Нам, маладой Беларусі, з усіх бакоў пачалі падкідваць розныя ідэі радыкальнага рэфармавання сістэмы адукацыі. Тыя, хто старэйшыя, памятаюць, як было. Упэўнены, калі б пайшлі на гэта, сёння пляліся б у ліку адстаючых, страцілі б і школу, і традыцыі, і людзей. Калі разабрацца, мы ж своечасова выявілі ўсе падводныя цячэнні, схаваныя пад маскай шчырай дапамогі. Пытанне ў адным: каму тут, у Еўропе, патрэбна існаванне патэнцыяльнага канкурэнта, самастойнага, інтэлектуальнага і развітога?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, як у свой час ва ўладзе ў краіне арудавалі «нацыянальныя свядомыя», якія нібыта змагаліся за суверэнітэт і незалежнасць, і яны перш за ўсё ўмяшаліся ў сістэму адукацыі. «І вы памятаеце, што тады адбывалася. Стаўшы Прэзідэнтам, мне, ратуючы краіну, давялося займацца і сістэмай адукацыі, — расказаў Аляксандр Лукашэнка. — Тады я ўлавіў тую ніць, якую трэба было падтрымаць. Я заявіў аб тым, што нам не трэба нічога ламаць і выдумляць, нам трэба ўдасканальваць тую сістэму адукацыі, якая ў нас ёсць, была і будзе. І нам з найвялікшай працай удалося ў большай ступені вярнуцца да той сістэмы, якая была, удасканаліўшы яе, і, вядома, не адмовіцца ад новых парасткаў».

«Мы не толькі захавалі, але і прымножылі лепшыя традыцыі нашай вышэйшай школы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-sistema-adukatsyi-zjauljaetstsa-najvazhnejshaj-strategichnaj-galinoj-krainy-a-ne-sferaj-88976-2020/

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика