Працаўнікі сяла: слесар МТФ “Каўшэлева” ААТ “Жвіранка” Сяргей Чорны. 21.by

Працаўнікі сяла: слесар МТФ “Каўшэлева” ААТ “Жвіранка” Сяргей Чорны

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

929 (Копировать)З уводам у эксплуатацыю даільнай залы на новай малочнатаварнай ферме “Каўшэлева” ААТ “Жвіранка” сярод іншых работнікаў пачаў працаваць і слесар Сяргей Чорны. З таго часу ўжо прайшло крыху больш за пяць год.
— Шмат год я адпрацаваў у гаспадарцы вадзіцелем грузавога аўтамабіля, выконваў транспартныя работы на МАЗе, — кажа мужчына. — На жаль, па стане здароўя быў вымушаны змяніць прафесію. Кіраўніцтва гаспадаркі прапанавала мне стаць слесарам на новай ферме, на што я даў сваю згоду. Пакрысе асвойваў абсталяванне, вывучаў спецыяльную літаратуру, каб бездакорна разбірацца ў механізмах.
— Нараканняў на працу Сяргея Яўграфавіча няма, — запэўніла нас галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Зінта Валюшкіна. — Працуе ён адзін, без выхадных дзён, пільна сочыць за спраўнасцю абсталявання, ад чаго залежыць своечасовае і якаснае даенне, паенне кароў.
Зінта Мікалаеўна павіншавала Сяргея Яўграфавіча з юбілейным днём нараджэння, выказала словы найлепшых пажаданняў, а таксама ўручыла невялікі памятны падарунак.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика