Ярмоленка: Пачнём размаўляць па-беларуску
08.09.2009 19:54
—
Новости Культуры
|
У эфіры перадачы "Тыдзень", што выходзіць на тэлеканале СТВ, Анатоль Ярмоленка выказаў упэўненасць, што такая з’ява, як трасянка, хутка знікне.
Спявак адзачыў, што ў Беларусі традыцыйна склалася так, што большасць насельніцтва размаўляе па-расійску. Аднак, паводле Анатоля Ярмоленкі, "калі трохі падправіць сітуацыю (у інфармацыйнай прасторы), то хутка мы пачнём размаўляць па-беларуску і, галоўнае, па-беларуску думаць". Гаворачы аб трасянцы, Ярмоленка зазначыў, "што мы павінны яе перамагчы, іначай з нас будуць смяяцца. Усё павінна быць рэспектабельна, а ня толькі ручнікі і вышыванкі. Мы жывём у цэнтры Еўропы, мы павінны быць сучаснымі і данесці сваю мову сучасна". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У эфіры перадачы "Тыдзень", што выходзіць на тэлеканале СТВ, Анатоль Ярмоленка выказаў упэўненасць, што такая з’ява, як трасянка, хутка знікне
|
|