Выйшаў «Сучасны руска‑беларускі слоўнік для школьнікаў». 21.by

Выйшаў «Сучасны руска‑беларускі слоўнік для школьнікаў»

09.10.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Грамадскім прэс‑цэнтры Дома прэсы ў Мінску 8 кастрычніка адбылася прэзентацыя «Сучаснага руска‑беларускага слоўніка для школьнікаў».

Як паведаміла падчас мерапрыемства Вольга Нікалаева, адна з аўтараў слоўніка, ён утрымлівае больш як 25 тысяч найбольш ужывальных і актуальных слоў, а таксама ўстойлівыя злучэнні і фразеалагізмы. Акрамя таго, у слоўнік уключаны новыя словы, якія ўвайшлі ў абарот у канцы мінулага — пачатку гэтага стагоддзя ў сувязі з навукова‑тэхнічным прагрэсам і зменамі ў грамадска‑палітычным жыцці, напрыклад «інаўгурацыя», «ксеракс», «камп’ютэр», «ноу‑хау», «сайт», «прынтэр», «камп’ютэрны вірус», «ноўтбук», «бязвізавы рэжым». Акрамя гэтага слоўнік утрымлівае шэраг кніжных і афіцыйных слоў, ужывальных у школьнай і моўнай практыцы, якія забяспечаны кароткімі тлумачэннямі: «міграцыя птушак», «наглядныя дапаможнікі», «прышпіліце рамяні бяспекі», «тэорыя верагоднасці» і інш.

Галоўнай адметнасцю выдання з’яўляецца тое, што ў ім ёсць пяць спецыяльных дадаткаў, прызначаных для самастойнай моўнай падрыхтоўкі школьнікаў: «Пішы і гавары правільна», «Будзь уважлівы», «Пішы разам. Пішы праз дэфіс», «Звярні ўвагу» і «Пішы правільна беларускія словы».

«Таксама ў слоўніку ёсць раздзел, прысвечаны напісанню на беларускай мове ўласных імён і назваў арганізацый. Звычайна менавіта такія словы выклікаюць найбольшую праблему ў школьнікаў. На большасць з такіх пытанняў слоўнік дае адказы», — адзначыла Нікалаева.

Паводле яе слоў, слоўнік распрацаваны з улікам новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія набудуць моц 1 верасня 2010 года.

Як паведаміў на прэзентацыі рэдактар слоўніка, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец, слоўнік прызначаны перадусім для вучняў сярэдніх школ і ліцэяў, якія актыўна карыстаюцца як рускай, так і беларускай мовай. «Аднак ён будзе карысны выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца развіццём беларускай мовы», — адзначыў Лукашанец.

Слоўнік выйшаў у выдавецтве «Литература и искусство» накладам 3.500 асобнікаў. Яго аб’ём 568 старонак, прыкладная цана 19.610 рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён утрымлівае больш як 25 тысяч найбольш ужывальных і актуальных слоў, а таксама ўстойлівыя злучэнні і фразеалагізмы, а таксама словы кшталту «ксеракс», «камп’ютэр», «ноу‑хау».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика