У Мінску адкрыецца выстава Валерыя Вядрэнкі "Апосталы Гервят". 21.by

У Мінску адкрыецца выстава Валерыя Вядрэнкі "Апосталы Гервят"

10.10.2009 16:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польскі Інстытут у Мінску запрашае на адкрыццё выставы Валерыя Вядрэнкі "Апосталы Гервят", якое адбудзецца 15 кастрычнiка а 17-й гадзіне ў галерэі касцёла Св. Сымона і Св.Алены.

Выстава з’яўляецца вынікам двухгадовай працы над матэрыялам фатаграфавання касцёла Св. Троіцы ў в.Гервяты Астравецкага р-на. Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак. У першай - аўтар знаёміць гледача з мясцовасцю, касцёлам і яго інтэр’ерам. Стыль серыі вызначыў час пабудовы храма - канец ХІХ стагоддзя. Час рамантычнай неаготыкі.

Другая частка выставы прадстаўляе фотапластычную кампазіцыю на тэму вобразаў Евангелля. Стварэнне серыі выклікана ўражаннямі ад скульптуры, архітэктуры і духу касцёла. Моц хрысціянскай традыцыі ў тым, што яна не рэтраспектыўная, і падзеі, апісаныя апосталамі, адбываюцца з намі тут і зараз. Выстава "Апосталы Гервят" – гэта знак удзячнасці стваральнікам святыні за бачнасць і адчувальнасць увасаблення хрысціянскай ідэі, якія сцвердзілі на зямлі прыгажосць і веру.

Валерый Вядрэнка нарадзіўся 19 жніўня 1956 года. Фатаграфіяй займаецца больш за 30 гадоў, але ў розныя перыяды больш увагі прысвячаў кіно, жывапісу і скульптуры. З узнікненнем лічбавай тэхналогіі, пачаў займацца мантажнай фатаграфіяй, якая дазваляла ствараць працы на стыку фатаграфіі і выяўленчага мастацтва. Свой метад стварэння прац мастак называе “Фотапластыка”. Аднак захапленне мантажнымі кампазіцыямі не перашкаджае працаваць і ў галіне традыцыйнай фатаграфіі. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, удзельнік калектыўных і персанальных выстаў, рэгулярна публікуецца ў часопісе "Фотамагія".

Працы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музеі г.Заслаўя, Нацыянальным гістарычным музеі РБ, у прыватных калекцыях Польшчы і Расіі. Член экспертнай камісіі БГА "Фотамастацтва".




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польскі Інстытут у Мінску запрашае на адкрыццё выставы Валерыя Вядрэнкі "Апосталы Гервят", якое адбудзецца 15 кастрычнiка а 17-й гадзіне ў галерэі касцёла Св. Сымона і Св.Алены.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика