Выстава «Італьянскія кнігі з часоў Боны Сфорцы»
16.10.2009 10:05
—
Новости Культуры
|
19 кастрычніка (панядзелак) у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбудзецца адкрыццё выставы «Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы». Выстава прымеркаваная да ІХ Сусветнага тыдня італьянскай мовы і паўстала пры ўдзеле амбасады Італіі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі. На экспазіцыі можна будзе пазнаёміцца са старадрукамі, выдадзенымі ў Італіі ў другой палове XV-XVI ст. Асаблівую цікавасць сярод іх будзе ўяўляць «Боская камедыя» Дантэ, выдадзеная ў Фларэнцыі ў 1481 г. У прэзентацыі выставы прымуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, а таксама Міністэрства культуры. Пачатак а 17-ай гадзіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 кастрычніка (панядзелак) у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбудзецца адкрыццё выставы «Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны...
|
|