У Беларусі ўведзена мода на плагіят. 21.by

У Беларусі ўведзена мода на плагіят

16.10.2009 11:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выйшаў новы нумар часопіса «Беларускі гістарычны агляд».

Цэнтральным матэрыялам нумару з'яўляецца артыкул Генадзя Сагановіча «Мода на плагіят?», у якім рэцэнзуюцца навуковыя і навукова‑публіцыстычныя творы апошніх гадоў, дзе быў заўважаны непрыхаваны плагіят: гэта значыць цэлыя старонкі без зменаў, ажно да кожнай коскі старанна перапісаныя з іншых даследаванняў.


Плагіят працяў усе сферы беларускага навуковага і калянавуковага асяродка. Пры тым што заканадаўства Рэспублікі Беларусь дазваляе жорстка караць за такія рэчы.

У той жа Украіне і Польшчы з плагіятарамі абыходзяцца жорстка: апроч іншага чалавека папросту выкідаюць з навуковага асяродка, будзь ён хоць тройчы доктарам навук.

У свежым нумары БГА таксама друкуюцца артыкулы Уладзіміра Падалінскага «Палітычная эліта Лідскага павета ў першай трэці XVI ст.», Яўгена Грэбеня «Злачыннасць у Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі», Юрыя Туронка «Роля Мікалая Пахлябаева ў замаху на Кубэ».

Як заўсёды шмат рэцэнзій на гістарычныя кнігі, збольшага на іншамоўныя.

Беларускі гістарычны агляд. Том 16. Сшытак 1 (30), Чэрвень 2009. — 340 с.

Беларускі гістарычны агляд — незалежны часопіс, выдаецца ад 1994 г. Галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч.

Набыць свежы нумар можна ў незалежных распаўсюднікаў, прадаецца таксама ў Акадэмкнізе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А таксама артыкулы Юрыя Туронка, Томаса Бона, Уладзіміра Падалінскага ў новым нумары часопіса «Беларускі гістарычны агляд».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика