Бульдозеры спынены, аднак будынак XIX ст. усё роўна дэмантуюць
12.11.2009 15:05
—
Новости Культуры
|
Сёння раніцай працы па дэмантажы дома 24-а па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску былі спыненыя. Выствелілася, што ўладальнікі дома не мелі афіцыйнага дазволу ад Міністэрства культуры на знос будынка такім спосабам. Аднак гэта не азначае, што будынак можна будзе выратаваць, тлумачыць Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры: «Па гэтым будынку справа вядзецца з 2004 года. У 2008 годзе было праведзена комплекснае навуковае даследаванне «Цэнтрам па рэгенерацыі гісторыка‑культурных ландшафтаў і тэрыторыяў». Уратаваць будынак цалкам не ўдасца, бо ён 5‑й катэгорыі аварыйнасці». Антон Астаповіч кажа, што рашэнне пра дэмантаж будынка ўручную было прынята на падставе рашэння навукова‑метадычнай рады. Потым дом павінен быць адноўлены з выкарыстаннем матэрыялаў разабранага будынка. «Я сёння раніцай быў на аб’екце, работы своечасова прыпынены. Зараз будзем дамагацца, каб справа была перагледжана, г.зн. каб будынак быў дэмантаваны ўручную, а матэрыялы потым выкарыстаныя падчас аднаўлення», ‑ кажа Астаповіч. Як паведамлялася раней, на сценах дома захаваліся роспісы. Краязнаўца лічыць, што іх тэхнічна немагчыма даследаваць, а тым больш вызначыць мастацка‑эстэтычную вартасць. «Там засталіся малыя фрагменты. У першую чаргу з прычыны таго, што ў 1950-ядом зведаў поўную перапланіроўку. І быў на 80% зменены яго выгляд у параўнанні з XIX ст.», ‑‑ мяркуе Антон Астаповіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння раніцай працы па дэмантажы дома 24‑а па вуліцы Рэвалюцыйнай спыненыя. Высветлілася, што ўладальнікі дома не мелі афіцыйнага дазволу ад Мінкульта на знос будынка такім спосабам. |
|