“Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”.... 21.by

“Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”...

09.12.2009 11:27 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоУ нашым няпростым, вірлівым жыцці бывае цяжка знайсці хвіліну для прыгожага. Не заўсёды атрымліваецца скінуць з сябе цяжар штодзённага клопату, забыцца пра "сваркі і звадкі, боль і горыч" і проста азірнуцца навокал. Усміхнуцца, паглядзець у вочы адзін аднаму…

Сёння, у дзень народзінаў Максіма Багдановіча, давайце паглядзім на нашу краіну, на свет, на пачуцці вачыма паэта.

Напярэдадні 9 снежня TUT.BY звярнуўся да вядомых асоб і папрасіў іх пачытаць вершы Максіма Багдановіча. І яны з радасцю пагадзіліся. Спадзяемся, што іх прыклад заахвоціць і вас, шаноўныя чытачы.  :)  Калі “кнігі з друкарні пана Марціна Кухты” ў вас пад рукой цяпер няма, то вершы Максіма Багдановіча заўсёды можна знайсці ў Сеціве. Напрыклад, ТУТ.

Міністр культуры Павел Латушка расказаў, што яму часта даводзілася не толькі чытаць Багдановічаву “Зорку Венеру”, але і спяваць. А ўпершыню ён зрабіў гэта ў 10-м класе, за што і атрымаў “выдатна” ад свайго выкладчыка, народнага настаўніка Беларусі Міколы Чарняўскага.

Цікава, што пасол Швецыі ў Беларусі і паэт Андрэй Хадановіч выбралі адзін і той жа верш. Але дзіўнага тут няма. Бо верш гэты – “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”...

Фота labadzenka.by
Фота labadzenka.by
Павел Латушка
пра Максіма Багдановіча:

Паслухаць
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


- Дзякуючы Багдановічу, мы шмат у чым можам сёння зразумець, што такое для нас Радзіма, што такое для нас Бацькаўшчына, як кахаць і быць каханым. На мой пункт гледжання, можа, суб’ектыўны, дзве галоўныя рэчы, якія вельмі магутна, вельмі яскрава ўнёс у беларускую літаратуру Максім Багдановіч, гэта Бацькаўшчына і каханне, каханне да жанчыны.

- Я ўспамінаю, калі быў вучнем 10-га класа, сёння, на жаль, пакойны, народны настаўнік Беларусі Мікалай Іванавіч Чарняўскі, які выкладаў у мяне беларускую літаратуру, прапанаваў нам, вучням класа, праспяваць “Зорку Венеру”. Можа, я не маю вельмі добрага слыху ці голасу, але я выйшаў і праспяваў верш “Зорка Венера”, атрымаў “выдатна” і быў з гэтага вельмі задаволены. У сваім жыцці пазней неаднойчы мне прыходзілася чытаць гэты верш, а таксама яго спяваць. Асабліва калі працаваў у дыпламатыі за мяжой. Мне падаецца, што праз вершы Багдановіча менавіта можаш адчуць непарыўную эмацыянальную сувязь са сваёй Радзімай, асабліва калі ты знаходзішся доўгі час па-за яе межамі. Гэтыя вершы нам вядомыя дзякуючы “Песнярам”, якія цудоўна выканалі гэтыя творы. Я думаю, мы ўсе павінны ганарыцца тым, што ў нашай культуры ёсць такая асоба, з’явілася такая асоба, была такая асоба. Была, але не ў мінулым часе, бо ён сёння з намі і, я ўпэўнены, будзе вельмі доўга.

Павел Латушка прачытаў вершы “Зорка Венера” і “Слуцкія ткачыхі”

Паслухаць
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Раманс

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад пэрсідскі ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна, -
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцьвіла вясна,
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам зьзяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж пэрсідскага узора,
Цьвяток радзімы васілька.


Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан прачытаў “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”

Паслухаць і паглядзець
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Фота nn.by
Фота nn.by
Гэты ж верш прачытаў старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч


Паслухаць
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.



Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
І сказаць:
„Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам земля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя – папутнікі сярод небёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?”

Музыкант Лявон Вольскі прачытаў верш з цыклу “Лясун”.

Фота fotoblog.by
Фота fotoblog.by
Паслухаць
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Я спакойна драмлю пад гарой між кустоў.
Лес прыціхнуў,— ні шуму, ні сокату.
Але чую ў цішы нада мной звон падкоў,
Чую гул мяккі конскага топату.

Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло,
Каб з касцямі, ў кавалкі разбітымі,
Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было
Усю ноч рагатаць пад ракітамі?!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым няпростым, вірлівым жыцці бывае цяжка знайсці хвіліну для прыгожага. Не заўсёды атрымліваецца скінуць з сябе цяжар штодзённага клопату, забыцца пра "сваркі і звадкі, боль і горыч" і проста азірнуцца навокал. Усміхнуцца, паглядзець у вочы адзін аднаму…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика