Шчодрыя памочнікі Дзеда Мароза
10.01.2011
—
Новости Культуры
|
Пара навагодніх святаў і Калядаў — самы ўдачны час, каб дарыць радасць і душэўнае цяпло
У Дзеда Мароза і Снягуркі, вядома ж, падарункаў шмат. Ды, бывае, і смачных цукерак, карагодаў, гульняў каля ёлкі мала, каб адагрэць сэрцы дзяцей, што страцілі бацькоў ці хваробай прыкаваны да ложка, інваліднай каляскі. Ім патрэбна і слова спагадлівае, і цёплая далонь дарослага, увогуле — увага, падтрымка ў жыцці. І менавіта ў дзіцячыя дамы, у тым ліку сямейнага тыпу, у школы-інтэрнаты, апякунскія, прыёмныя сем’і, дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, бальніцы ідуць у пару навагодніх святаў і Калядаў іх старэйшыя сябры. І сёлета загадзя рыхтаваліся да такіх сустрэч дарослыя: на прадпрыемствах, у міністэрствах, банках і іншых установах. Усебеларуская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” праходзіла ў краіне ў 16-ы раз. Падарункі шэфы прывозілі салідныя — тэлевізары, камп’ютары, спартыўны інвентар. Дзеці ж заўсёды чакаюць гасцей з нецярпеннем, каля ёлкі звычайна паказваюць свае таленты. Традыцыйнай кульмінацыяй акцыі “Нашы дзеці” стала вялікае навагодняе свята у Палацы Рэспублікі. На яго запрасілі амаль дзве з паловай тысячы дзяцей з усёй краіны, пераважна тых, што засталіся без бацькоўскай апекі, з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў. Былі на свяце і вучні з замежжа — з Рыжскай беларускай школы і вільнюскай Беларускай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны. Цёплымі словамі вітаў усіх Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Шэраг сустрэч з дзецьмі, дабрачынных акцый ладзілі ў пару Навагодніх і Калядных святаў пісьменнікі, артысты, паспяховыя прадпрымальнікі і спартыўныя клубы. У прыватнасці, хакейны клуб “Дынама-Мінск” разам з балельшчыкамі сабраў і перадаў падарункі ў Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны прытулак. Вялікі кірмаш правёў у мінскім Палацы дзяцей і моладзі міжнародны клуб жонак паслоў, дыпламатаў і іншаземных прадстаўнікоў. Сродкі ад кірмашу таксама пойдуць на аказанне дапамогі дзіцячым дамам, прытулкам, Беларускаму дзіцячаму хоспісу. Іван Іванаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пара навагодніх святаў і Калядаў — самы ўдачны час, каб дарыць радасць і душэўнае цяпло
|
|