Творчы шпацыр па Парыжу
10.01.2011
—
Новости Культуры
|
Мастачка Ірына Котава на выставе ў Мінску расказала пра ўражанні ад французскай сталіцы
Яна вучылася ў прафесара Уладзіміра Савіча, а цяпер, закончыўшы і Свята-Сергіеўскі тэалагачны інстытут у Парыжы, жыве і творыць у Францыі. 40 яе палотнаў выстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі. Калі нядаўна Ірына Котава разам з маці, Маргарытай Іванаўнай, народнай мастачкай (аплікацыя з тканін), наведала рэдакцыю газеты “Голас Радзімы”, яна расказала, што яе першая персанальная парыжская выстава прайшла ў 2007 годзе ў памяшканні беларускага пасольства. Праходзіла такая ж выстава ў ЗША, Ірына ўдзельнічала ў мастацкіх акцыях у Італіі і Канадзе. А напярэдадні прыезду ў Мінск у Венсмінстэрскім абацтве ў Лондане адбылася прэзентацыя першага англамоўнага выдання кнігі “Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага з М. Матавілавым”, ілюстрацыі да якой на заказ Кембрыджскага ўніверсітэта зрабіла Ірына Котава. Значнай падзеяй у жыцці маладой мастачкі стала абарона ёю магістарскай дысертацыі ў адным з навуковых інстытутаў Сарбоны. Тэма яе звязана з гісторыяй культурнага і рэлігійнага ўзаемадзеяння некалькіх краін. Праца ўжо выклікала цікавасць сярод мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў рэлігіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастачка Ірына Котава на выставе ў Мінску расказала пра ўражанні ад французскай сталіцы
|
|