Чэргі па аўтографы. 21.by

Чэргі па аўтографы

10.01.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перад Новым годам празаік і перакладчык Анатоль Бутэвіч прынёс у рэдакцыю “Голасу Радзімы” перакладзеную ім аповесць “Нязломны з Назарэту” папулярнага польскага пісьменніка Рышарда Курыльчыка з увагі на тое, што гэта наш зямляк: нарадзіўся ў 1945 годзе ў Браслаўскім раёне
Аповесць складаецца з 12 раздзелаў, якія адпавядаюць апошнім гадзінам Хрыстова жыцця. Але гэта не іх гістарычная храналогія, а мастацкае асэнсаванне розных звестак з жыцця Палесціны на пачатку першага стагоддзя нашай эры. Кожны з чытачоў мае магчымасць сам асэнсаваць тыя звесткі і адказаць на пастаўленыя ў аповесці пытанні. “Асабліва мнагалюдна прайшла прэзентацыя кнігі ў мінскім Чырвоным касцёле, — расказаў Анатоль Іванавіч. — Аўтографы мы давалі, можа, гадзіны паўтары, а людзі стаялі ў чарзе і цярпліва чакалі. Кніг не хапіла, давялося падвозіць яшчэ”.
Між іншым, Рышард Курыльчык рэдка пагаджаецца на сустрэчы з чытачамі, лічыць, што за аўтара павінна гаварыць кніга. Але для землякоў зрабіў выключэнне. І такая вялікая цікавасць перад Калядамі да “Нязломнага з Назарэту” сталася для яго, прызнаваў аўтар, прыемнай нечаканасцю. Сустрэчы з Р. Курыльчыкам і А. Бутэвічам прайшлі ў мінскай гарадской бібліятэцы №1 імя Льва Талстога, Інстытуце тэалогіі Белдзяржуніверсітэта, іншых установах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад Новым годам празаік і перакладчык Анатоль Бутэвіч прынёс у рэдакцыю “Голасу Радзімы” перакладзеную ім аповесць “Нязломны з Назарэту” папулярнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика