Пашана за апантанасць. 21.by

Пашана за апантанасць

10.01.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Венгерскай асацыяцыі беларусістаў, прафесар Андраш Золтан узнагароджаны медалём Францыска Скарыны — за пашырэнне гістарычна-культурных здабыткаў нашай краіны ў свеце
Кіраванне грамадскай структурай — гэта дадатковая функцыя вядомага вучонага: у Будапешцкім універсітэце імя Л. Этвеша ён узначальвае кафедру славянскай і балтыйскай філалогіі, праводзіць у венгерскай сталіцы і ў Брэсце штогадовыя тэматычныя канферэнцыі.
За 20 гадоў, якія Андраш Золтан узначальвае венгерскае згуртаванне беларусістаў, дасягнуты значныя поспехі. Выдадзены падручнік для пачаткоўцаў Ларысы Станкевіч і Жужа Каткіча “Дваццаць сустрэч з Беларуссю”, “Вугорска-беларускі слоўнік” Атылы Голаша і той жа брастаўчанкі Ларысы Станкевіч, арыгінальны падручнік па гісторыі. Сам Золтан апублікаваў працу “Атыла” Міклаша Олага ў польскім і беларускім перакладах XVI стагоддзя”, артыкулы пра мову беларускага перакладу рыцарскага рамана “Трышчан”. Усяго ў венгерскай асацыяцыі каля З0 навукоўцаў і перакладчыкаў. Акрамя Будапешта яны ёсць і ў правінцыяльных Шэгедзе, Нірэдзьхазе. Гэта самая вялікая суполка беларусістаў у неславянскіх краінах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Венгерскай асацыяцыі беларусістаў, прафесар Андраш Золтан узнагароджаны медалём Францыска Скарыны — за пашырэнне гістарычна-культурных здабыткаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика