Памёр пісьменнік Джэром Сэлінджэр
29.01.2010
—
Новости Культуры
|
У ЗША на 91-м годзе жыцця памёр пісьменнік Джэром Дэвід Сэлінджэр (нар. 1.01.1919). Пісьменнік памёр у сваім доме ў штаце Нью-Гэмпшыр. Ягонаму пяру належыць раман «Лавец у жыце» (The Catcher in the Rye, рускі варыянт - «Над пропастью во ржи»).
Джэром Дэвід Сэлінджэр нарадзіўся 1 студзеня 1919 г. у Нью-Ёрку, на Манхэтане.
Яго бацька – габрэй польскага пахожання Саламон Сэлінджэр, быў заможным гандляром вэнджанінай ды сырамі. Маці ірландска-шатландскага паходжання. Вучыўся ва Урсінс-каледжы і Калумбійскім універсітэце, але ніводную з навучальных установаў не скончыў, што прывяло да разрыву з бацькам. Сэлінджэр-малодшы пайшоў у войска, удзельнічаў у высадцы амерыканскага дэсанта ў Нармандыі 6 чэрвеня 1944 г. Працаваў з ваеннапалоннымі, браў удзел у вызваленні вязняў канцлагероў. Першае апавяданне «Маладыя людзі» апублікаваў у 1940 г. А першую сур’ёзную вядомасць прынесла апавяданне «Добра ловіцца рыбка-бананка» (A Perfect Day for Bananafish, 1948). Раман «Лавец у жыце» быў апублікаваны ў 1951 г. Да гэтага моманту пісьменнік выдрукаваў больш за два дзясяткі твораў. Потым Сэлінджэр вёў жыццё самотніка, адмаўляўся даваць інтэрв’ю, а ад 1965 г. наогул перастаў друкавацца і наклаў забарону на перавыданне сваіх ранейшых твораў. Пісаў для сябе. Апошнія гады жыў за высокай сцяной у гарадку Корніш ды займаўся духоўнымі практыкамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ЗША на 91-м годзе жыцця памёр пісьменнік Джэром Дэвід Сэлінджэр (нар. 1.01.1919). Пісьменнік памёр у сваім доме ў штаце Нью-Гэмпшыр. Ягонаму пяру належыць раман
|
|