Сёння будзе абвешчаны лаўрэат прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды»
26.03.2010
—
Новости Культуры
|
Сярод намінантаў — беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў.Прэмія заснавана муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск. Уладзімір Арлоў прадстаўляе Беларусь на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды» з кнігай «Паром праз Ла-Манш».
З сарака шасці еўрапейскіх краін для ўдзелу былі выбраны сем: Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя, Швецыя. З кожнай краіны-фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па польску. Імя пераможцы стане вядомым сёння падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю, які праходзіць у Гданьску. Лаўрэата чакае прэмія ў памеры 100 000 злотых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод намінантаў — беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў.
|
|