У Менску адкрылася выстава да 110-годзьдзя Гаўрылы Гарэцкага
09.04.2010
—
Новости Культуры
|
8 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук адкрылася выстава, прысьвечаная 110-годзьдзю з дня нараджэньня вядомага беларускага навукоўца Гаўрылы Гарэцкага.Гаўрыла Гарэцкі – геоляг, географ, эканаміст, заснавальнік савецкай школы палеапатамалёгіі (навукі пра рэкі мінуўшчыны), беларускай школы дасьледчыкаў антрапагену, акадэмік, ляўрэат Дзяржаўных прэміяў БССР і СССР. Ягоным імем названыя многія віды выкапняў і жывёлаў.
Сын Гаўрылы Гарэцкага акадэмік Радзім Гарэцкі распавёў, што яго бацька – з пакаленьня беларусаў-пакутнікаў, ён перажыў сталінскія рэпрэсіі. На выставе прадстаўленыя матэрыялы пра вучобу Гарэцкага ў Горацкай землямерна-аграмамічнай вучэльні, Пятроўскай (Ціміразеўскай) акадэміі, навуковыя працы і манаграфіі дасьледчыка, у тым ліку складзены разам з братам Максімам Гарэцкім "Русско-белорусский словарь" (1918), манаграфіі. Выстава будзе працаваць да 7 траўня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук адкрылася выстава, прысьвечаная 110-годзьдзю з дня нараджэньня вядомага беларускага навукоўца Гаўрылы Гарэцкага. |
|