Кіно на выходных: новая беларуская меладрама
18.06.2010 17:44
—
Новости Культуры
|
Прэм’ера беларускай камедыйнай меладрамы «Трамвай у Парыж» адбудзецца ў нядзелю.
Мастачку Валерыю Сташынскую звольнілі з працы, але яна мусіць выплачваць банку крэдыт. І ў яе застаецца толькі два тыдні, каб вырашыць фінансавая пытанні і паехаць у Парыж для рэалізацыі аўтарскага фотапраекта. Далей падзеі разгортваюцца як у казцы. Італьянцы набываюць у Валерыі фотатрыпціх. Атрыманыя грошы дазваляюць жанчыне вырашыць праблемы. І хоць у Парыж мастачка не едзе, але знаёміцца з прыгожым мужчынам… Стужка, знятая на «Беларусьфільме», складаецца з дзвюх серый, кожная з якіх доўжыцца па 52 хвіліны. Аўтар сцэнару: Яўген Амельчанка, Валянцін Бялько. Рэжысёр: Дзмітрый Лось. Аператар: Міхаіл Бродскі. Мастак: Валерый Юркевіч. У ролях: Ганна Палупанава, Станіслаў Дужнікаў, Ігар Забар, Вольга Няфёдава, Аляксандр Яфрэмаў, Алег Коц, Сяргей Журавель, Паліна Сыркіна і іншыя. Кадр з фільма. Кадр з фільма. Кадр з фільма. Кадр з фільма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ера беларускай камедыйнай меладрамы «Трамвай у Парыж» адбудзецца ў нядзелю.
|
|