Старадаўнi кантрабас. 21.by

Старадаўнi кантрабас

19.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пасляваенныя гады гаспадар набыў яго на вакзале за шапку сухароў

Дзяржаўны музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры Беларусi прадставiў адно з новых паступленняў сваёй калекцыi – унiкальны кантрабас, зроблены, як мяркуюць, у 1750 годзе iтальянскiм майстрам П’етра Антонiа Ландольфi.

Як расказалi супрацоўнiкi музея, iнструмент 18-га стагоддзя належаў выдатнаму савецкаму кантрабасiсту-салiсту Iгнацiю Салодчанку (1888 – 1951), аднаму з заснавальнiкаў кантрабасавага мастацтва ў Беларусi. Па ўспамiнах вучняў вядомага музыканта, Iгнацiй Рыгоравiч набыў кантрабас у пасляваенныя гады за шапку сухароў у цыгана, якi iграў на вакзале ў Кiславодску.

З таго часу ў кантрабаса пачалося новае жыццё. На iм Iгнацiй Салодчанка неаднаразова выконваў творы Сен-Санса, Дворжака, Чайкоўскага i iншых кампазiтараў. Пасля смерцi маэстра яго ўдава падарыла iнструмент колiшняй Беларускай дзяржаўнай кансерваторыi, але доўгi ўжо час у працэсе навучання кантрабас не выкарыстоўваўся i цяпер, перададзены ў фонды музея, папоўнiў яго калекцыю музычных iнструментаў.

------------------------------------

Дарэчы

Кантрабас – самы вялiкi i самы нiзкi па гучаннi iнструмент струннай групы аркестра — узнiк у 16-м стагоддзi. У сярэдзiне 18-га стагоддзя ён яшчэ быў рэдкай з’явай, нават у Парыжскай оперы ў 1750 годзе iснаваў усяго адзiн кантрабас, а сольныя партыi для гэтага iнструмента кампазiтары сталi пiсаць толькi напачатку 19-га стагоддзя.

Цiкава, што зручным для iгры кантрабас стаў не адразу i ад часу стварэння яго знешнi выгляд значна змянiўся ў бок памяншэння памераў. Уявiце сабе, што для самага вялiкага кантрабаса, вырабленага некалi ў Брытанii, давялося прасвiдроўваць адтулiну ў столi, куды ўстаўляўся грыф iнструмента. Пры гэтым адзiн музыкант вадзiў па струнах смычком, а другi прыцiскаў iх, знаходзячыся ў пакоi паверхам вышэй.

------------------------------------

На здымку: дырэктар музея Я. Купалы Алена МАЦЕВАСЯН, дырэктар музея гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры Зiнаiда КУЧАР i галоўны захавальнiк музея Таццяна БУШАВА ў час прэзентацыi кантрабаса.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музейгiсторыi музычнай культуры прадставiў унiкальны кантрабас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика