25 ліпеня — свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета». 21.by

25 ліпеня — свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета»

15.07.2010 15:59 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Маладзечанскі райвыканкам запрашаюць на свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2010» 25 ліпеня 2010 года, а 12-й гадзіне.

У вас будзе добрая нагода дакрануцца да высокай паэзіі ў выкананні аўтараў, ужо шырока вядомых і маладых, усцешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а, самае галоўнае, прайсціся сцежкамі слаўнага паэта Максіма Багдановіча, наталіць смагу з чыстай сцюдзёнай крыніцы, Максімавай крыніцы натхнення…

Святкуем разам! Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні гарантуюцца!

Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» знаходзіцца ў в. Ракуцёўшчына. Дабрацца можна электрычкай Мінск — Маладзечна, даехаўшы да станцыі Уша. Адпраўленне з Мінска: 8.29, 9.14, 10.01, 11.23.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Маладзечанскі райвыканкам запрашаюць на свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2010» 25 ліпеня 2010 года, а 12-й гадзіне. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика