Ад Арнольда да Жан-Клода
15.07.2010 17:01
—
Новости Культуры
|
1. Арнольд Шварцэнэгер 2. Сільвестр Сталонэ 3. Брус Лі 4. Чак Норыс 5. Менавіта гэтак выглядае Усе самыя зацятыя спрэчкі круціліся вакол першага месца: Арнольд ці Сільвестр. Вядома, у кут удзячныя гледачы ставілі не акторскія здольнасці абедзвюх зорак, не поспех іх фільмаў (тады касавасць не была прадметам размовы), а простае як дошка пытанне: «Хто каго, Арнольд Сільвестра ці Сільвестр Арнольда, адлупцуе пры асабістай сустрэчы?» 1. Як Дам зараз! У 1992 кінакампаніяй TrisTar Pictures быў наняты невядомы рэжысёр, каб засняць легендарную сустрэчу дзвюх тагачасны суперстараў: Жана Клода Ван Дама і Дольфа Лундгрэна. Ван Дам зрабіўся вядомым пасля каратэшных супершлягераў «Крывавы спорт» і «Падвойны ўдар», а Лундгрэн вылучыўся брутальным вобразам Івана Драга ў Сёння мы ведаем гэтую стужку як культавага «Універсальнага салдата», а таксама рэжысёра Роланда Эмерыха, які цяпер жыве і не шманае, здымаючы свае касаробы кшталту «Дзень трэці» і «2012». Мінула 18 гадоў. Сёлета выйшаў «Універсальны 2. Вырас да неба, а дурань як трэба Так, цудоўныя, не абцяжараныя сэнсам дні, калі культурысты былі культурыстамі, а каратысты — ну, максімум таэквандыстамі — і не было патрэбы вучыцца акторскаму майстэрству, незваротна мінулі. Не тое што экшны сёння звяліся — о, не! Проста гледзячы баевікі апошніх гадоў, назіраючы за Кіяну Рыўзам з «Матрыцы» і Томам Крузам з «Місія немажлівая», бачыш, што акторы, нават калі яны выяўляюць прафесійных забойцаў і супермэнаў, сталі далікатнейшымі і калі не больш інтэлігентнымі, дык прынамсі элегантнымі. Так адпрыродны каратыст Ван Дам — чэмпіён Еўропы па каратэ, дарэчы, — саступіў месца Брэду Піту, прафесійнаму актору, які перад батальным фільмам «Троя» дзеля вобразу проста ўзяў і нарасціў сабе цягліцы ў Нельга адмаўляць, змакрэлыя экшнмэны, у чыіх вачах няма нават жарынкі глузду — адно бязмежная адвага і залатое сэрца дзесьці ў глыбінях накачаных грудзей, — маюць спадкаемцаў.
Гэта мы пра Джэйсана Стэтхэма («Пасланец») і Віна Дызеля («Фарсаж», «ХХХ») Здаецца, яны пасуюць пад гэты капыл звышбамбізы дасканала. Але нягледзячы на тое, што частка фільмаў з іх удзелам мае грашовыя поспехі, ролі ў найшыкоўнейшых баевіках усё ж хапаюць такія акторы, як Кіяну Рыўс. 3. У добрай кумпаніі Кар’ера Ван Дама — сярэднестатыстычная сярод ягоных калегаў па прыведзеным напачатку Вядома ён саступае Шварцэнэгеру. «Шварц» апгрэйдзіўся па поўнай праграме, калі з матацыкла Стывен Сігал у ролі некаратыста І вядома, яго стан горшы за хадзячага мегаламана Сільвестра Сталонэ, які шрайбуе працягі да свіх кінасагаў, якія больш нагадваюць перапеўкі старога. Гэта мы пра Кінапапярэднік да стужкі Ж.К.В.Д. У дадатак, Ван Дам усё ж навучыўся трохі акторскаму майстэрству і прыдбаў гэтак неабходную самаіронію, якой так не ставала ўсім зоркам 4. Аста ла віста, бэйбі! У кастрычніку 2010 Ван Даму споўніцца 50. У сакавіку 2011 Жан Клод пабарукаецца з алімпійскім чэмпіёнам Але можа быць і тое, што гэты бой, а таксама сталонаўскі фільм «Неўтаймаваныя» будзе лебядзінай песняй, «аста ла вістай» для выбітнай пяцёркі легендарных зорак баевікоў. Так ці інакш, яны не прайгралі — яны саступілі новаму пакаленню, лепшаму і разумнейшаму. А мы, нягледзячы на плыткасць і змушанасць іхнай акторскай працы, такімі іх і запомнім: дужымі людзьмі з бясконцай верай у свае сілы і здольнасці, са сляпой надзеяй на тое, што усё ў цябе, шчырага і ўсмешлівага хлопца, атрымаецца, і з адчайнай перакананасцю, што бельгійскі ці аўстрыйскі чароўны бамбіза зможа зайграць, як Марлон Брандо. У чымсьці яны — жывыя адлюстраванні нас саміх. Колішніх і, што не менш істотна, цяперашніх. Падзяліцца навіной:
Ліза Кавальчык Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра экшэн-зорку 80-х і 90-х Жана Клода Ван Дама і якіх з ім піша Ліза Кавальчык.
|
|