Сэкс падчас спёкі небяспечны
23.07.2010 19:12
—
Новости Культуры
|
Тэмпература гэтымі днямі расце, градус эмоцый таксама. Але будзьце асцярожныя: палкі сэкс у спякоту можа выклікаць парушэнне сардэчных рытмаў. Некалькі летніх парадаў для аматараў любошчаў. 1. З ростам тэмпературы ўзрастае рызыка інфаркту, кажуць кардыёлагі. Ад любошчаў у самую спёку можна нават памерці. Што ж рабіць, калі хочацца? Пачакаць позніх, халаднейшых гадзін, калі гарачыня спадзе. Але нават тады — не шчыраваць напоўніцу. 2. Аматарам жорсткага і хуткага сэксу навукоўцы прапануюць скінуць абароты. Паціху-патроху, пяшчотна-лагодна. 3. Прыміце душ. Душ улетку рэкамендуецца прымаць без усякай сувязі з сэксам. А з ім — карысна пагатоў. Напрыклад паход у душ паміж двума актамі змяншае рызыку сардэчнага ўдару, лічаць навукоўцы. 4. Мужчыны! Асцярожней з «віяграй» гэтымі дзянькамі. Яна выклікае прыліў крыві да мужчынскага начыння, і прыводзіць да паніжанага ціску. А што такое паніжаны ціск падчас гарачыні? Правільна, небяспека замлець «пасярод усяго». 5. Спёка негатыўна ўплывае на жаночую пажаду — памяншаецца чуллівасць рэцэптараў. Таму жанчына можа са здзіўленнем высветліць, што звычайны добры сэкс не прынесіць раптам асалоды. Жанчыны! Не трывожцеся! Гарачыня спадзе — чуллівасць рэцэптараў вернецца. Падзяліцца навіной:
Cямён Цыбульскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмпература гэтымі днямі расце, градус эмоцый таксама. Але будзьце асцярожныя: палкі сэкс у спякоту можа выклікаць парушэнне сардэчных рытмаў. Некалькі летніх...
|
|