Урок з сярэднявечча Перамога пад Грунвальдам стала магчымай у многім дзякуючы хітрасці беларусаў
04.09.2010
—
Новости Культуры
|
Сёлетні год багаты на мерапрыемствы, прысвечаныя Грунвальдскай бітве, адной з эпахальных падзей сярэднявечча. Канферэнцыі, фестывалі, выставы праходзяць па ўсёй Еўропе. Краіны адзначаюць угодкі пераможнай бітвы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам — з другога. Хтосьці, скептычна настроены, скажа: “А якая наогул справа сучаснаму чалавеку да падзей шасцісотгадовай даўнасці? Іх можна было сёння і не ўспамінаць”... — У гісторыі шмат пераломных момантаў, якія нечаму нас вучаць, — разважае дырэктар Беларускага навуковадаследчага цэнтра электроннай дакументацыі Вячаслаў Насевіч. — Урок Грунвальда, да прыкладу, гаворыць: нягледзячы на адрозненні ў мове і ў веравызнанні, краіны могуць знайсці паразуменне і аб’яднацца дзеля высакароднай мэты. Уявіце сабе: чатыры народы — літоўцы, палякі, украінцы і беларусы — утварылі адно цэлае, каб магутнай сілай прыпыніць ваяўнічы паход крыжакоў. Ён пачаўся ў ХIII стагоддзi, калi скончылiся асноўныя крыжовыя паходы ў Святую зямлю. Тэўтонскі ордэн хутка знайшоў новую грушу для біцця — Прыбалтыку, дзе доўгі час людзі заставаліся няхрышчанымі. А заадно надумаў зачапіць i тых, хто быў побач: беларусаў і палякаў. Так што 600 гадоў вялікай перамогі — гэта стагоддзі гістарычных даследаванняў. — Пра гісторыю Грунвальда вельмі шмат напісана і манаграфій, і навуковых артыкулаў, — расказвае супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Аляксей Шаланда. — Да прыкладу, што падштурхнула беларусаў удзельнічаць у бітве? Існуе некалькі меркаванняў. Большасць навукоўцаў лічаць: імі рухала вернасць слову і дамове з князем Вялікага Княства Літоўскага. Гісторык Анатоль Грыцкевіч у сваіх працах сцвярджае, што з 40 харугваў Вітаўта беларускімі былі 28! А значыць, можна смела гаварыць пра значны ўнёсак беларусаў у перамогу пад Грунвальдам. Многім вядомы эпізод, калі падчас вялікай бітвы з правага фланга войскі Вітаўта пачалі адступаць. Рыцарам падалося, што яны перамагаюць. “Лiтва ўцякае!” — пачулася з поля бою. Узрадаваныя тэўтонцы кінуліся бiць “уцекачоў”, войска перамяшалася, страціла парадак. А ваяры Вітаўта тым часам перастроіліся, развярнуліся — і давай секчы тых крыжакоў. Пытанне, ці быў манеўр літоўцаў і беларусаў запланаваны, да сённяшняга часу не мае адназначнага адказу. Я ж для сябе знайшла яго ў Нацыянальным гістарычным музеі на выставе “Памяць пра Грунвальдскую перамогу”, якую арганізавалі Мастацкі музей Літвы разам з Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі і Варшаўскім Нацыянальным музеем пры дапамозе Інстытута Польскага ў Вільні. Ананімнае пісьмо 1411—1413 гадоў вялікаму магістру Нямецкага ордэна, знойдзенае шведскім гісторыкам Свенам Экдалем, змя шчае доказы таго, што менавіта дзеянні літоўцаў прадвызначылі вынік бітвы. Хітрасць — звычайная тактыка беларусаў. Падобны манеўр паўтарыў пасля Канстанцiн Астрожскi. Канешне, не апошнюю ролю ў перамозе сыграла і падрыхтаванасць беларускіх ваяроў. Вядома, ваеннае майстэрства беларусаў знаходзілася на высокім узроўнi. Ордэн быў разгромлены. Спынiлiся набегi крыжакоў, знікла пагроза знiшчэння дзяржавы, анямечвання нашых народаў. Вызваліўся шлях да Балтыйскага мора, пасля чаго беларусам стала прасцей гандляваць. Яшчэ якое значэнне, аказваецца, мела перамога пры Грунвальдзе для нашых продкаў! І як пасля такога не ўспамінаць гэту значную падзею. Няхай і праз 600 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні год багаты на мерапрыемствы, прысвечаныя Грунвальдскай бітве, адной з эпахальных падзей сярэднявечча. Канферэнцыі, фестывалі, выставы праходзяць па ўсёй... |
|