Амстэрдам, го(ра)д Малера
14.10.2010 14:51
—
Новости Культуры
|
Амстэрдам прываблівае турыстаў з усяго свету. Штодня ў цэнтры пабачыш безліч ангельцаў, расійцаў, амерыканцаў, кітайцаў — карацей, сапраўдны вавілонскі натоўп. Прываблівае кожнага сваё. Напрыклад, горад на каналах — гэта адна з гомасэксуальных сталіц зямное кулі. Зноў жа, амаль ніхто не праміне тут кварталу чырвоных ліхтароў або дакладна завітае ў Гэтая зала з’яўляецца базавай для Каралеўскага аркестра Канцэртгебаў (Koninklijk Concertgebouworkest), аднаго з
На жаль, сярод нідэрландцаў музычных геніяў з сапраўды сусветнай вядомасцю няма. Таму аўстрыйскі кампазітар і дырыжор габрэйскага паходжання, які нарадзіўся ў чэшскім горадзе Калішт, асабіста дырыгаваў нідэрландскімі прэм’ерамі сваіх сімфоній і называў Канцэртгебаў найлепшым месцам для выканання ўласных твораў, стаў назаўсёды звязаны з дзейнасцю амстэрдамскага аркестра. Мэнгельберг быў асабістым сябрам Малера, часта ставіў ягоныя сімфанічныя палотны ў праграмы канцэртаў. Ён вырашыў адзначыць Наступнага фестывалю, прысвечанага Малеру, Амстэрдаму давялося чакаць 75 гадоў. У 1995 годзе на працягу двух тыдняў сіламі чатырох знакамітых аркестраў — Канцэртгебаў, Берлінскага філарманічнага, Венскага філарманічнага і Юнацкага аркестра імя Густава Малера — былі выкананыя ўсе сімфоніі і іншыя творы кампазітара. Адбылося гэта адносна нядаўна, таму якасная дакументацыя (запісы публічных рэпетыцый, шыкоўны І вось ужо ў наш час, у новым тысячагоддзі, Каралеўскі аркестр распачынае новы праект, прысвечаны свайму бясспрэчнаму сімвалу — Густаву Малеру. На працягу двух сезонаў, 2009/2010/2011, ушаноўваючы Пяць сімфоній ужо прагучалі ў мінулым сезоне. Першай дырыгаваў малады ангелец Дэніэл Хардынг. Распешчаная амстэрдамская публіка знайшла спосаб выказаць сваё захапленне майстэрствам самога аркестра (магутныя авацыі) і стрымана павітаць неадназначна прынятага дырыжора (толькі адзін выклік на паклон). Маштабнымі Другой і Трэцяй сімфоніямі, з хорам і салістамі, кіраваў Калі хтосьці з чытачоў «Нашай Нівы» плануе ванроўку ў сталіцу Нідэрландаў, дык варта было б прымеркаваць яе, скажам, да 21 кастрычніка, калі за пультам стаяцьме Лорын Мазэль і гучацьме Шостая сімфонія. Або да 20 студзеня, калі пад кіраўніцтвам П’ера Булеза можна будзе пачуць Сёмую. Галоўны дырыжор аркестра Янсанс у рамках гэтага праекту кіруе яшчэ і Восьмай сімфоніяй, самай грандыёзнай (4 сакавіка). 13 мая за пультам будзе стаяць жывая легенда Канцэртгебаў і нацыянальны герой Нідэрландаў Бэрнард Хайтынк, пад яго кіраўніцтвам прагучыць Дзявятая сімфонія. Тыднем пазней выконваецца «Песня пра зямлю» з салістамі Аннай Ларсан ( Варта адзначыць, што ў нашай краіне Малер практычна не выконваецца. Тым больш на такім недасягальным узроўні майстэрства і традыцый. Для Нідэрландаў Малераўскі цыкл — безумоўна вялікая падзея. Білеты разыходзяцца вельмі актыўна. Цана аднаго квітка — ад 40 да 100 еўра, з маленькай колькасцю «найгоршых» месцаў за 20 еўра. Трохі выгадней купляць адразу ўсю серыю. Кожная з сімфоній паўтараецца некалькі дзён запар і заўсёды бывае магчымасць набыць білет у апошні момант. У часы ўсё большай камерцыялізацыі акадэмічнага мастацтва магчымасць прысутнічаць на такога кшталту ўнікальных падзеях — гэта яшчэ і шанец дакрануцца да вечнага, велічнага і ўзнёслага. Публіка на такіх канцэртах асаблівая. Аднойчы, падчас уводнай лекцыі перад пачаткам канцэрта з Другой сімфоніяй у праграме, вядоўца запытаўся ў аўдыторыі: «Хто з прысутных хоць раз ужо чуў гэтую сімфонію ў жывым выкананні?» Практычна кожны ўзняў руку. «Добра, тады хто з вас тройчы чуў гэты твор нажыва?» Зноў лес рук. «Ўаў… А хто дзесяць разоў?» Добрая палова прысутных. Пасля праслухоўвання кожнай з сімфоній немагчыма паводзіць сябе звыкла. Цяжка проста сесці ў трамвай і пераключыцца на паўсядзённасць. Захочацца прайсціся пешкам, трошкі аддыхацца, падумаць. Не заўважыш ні тыповага амстэрдамскага гарызантальнага дажджу, ні вулічных абадранцаў, ні гары смецця, якую сасмоктвае з ходнікаў прыбіральная машына. Малер выклікае моцнае ўзрушэнне, якое не апішаш словамі. Падзяліцца навіной:
Віталь Стахіевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўстрыйскі кампазітар габрэйскага паходжання стаў знакавай фігурай для амстэрдамцаў. Піша Віталь Стахіевіч.
|
|