Антытаталітарная драма «Ваўкі» - у шырокім пракаце. 21.by

Антытаталітарная драма «Ваўкі» - у шырокім пракаце

14.10.2010 15:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У шырокі пракат нарэшце выйшла айчынная драма «Ваўкі». Беларуская прэм’ера адбылася ўлетку ў Брэсце падчас урачыстага адкрыцця VII фестывалю беларускіх кінастужак. Цяпер у Мінску можна пабачыць «Ваўкоў» у кінатэатры «Берасце». 14 кастрычніка (чацвер). Пачатак а 19. 17 кастрычніка (нядзеля). Пачатак а 15.

«Ваўкі» — псіхалагічная драма, дзея якой адбываецца ў пасляваенны час. Сюжэт: зімой з эшалона з асаблівымі зняволенымі збягае Кірыл Палятаеў. У роднай вёсцы не ўсе гатовыя прыняць уцекача — на яго ладзяць сапраўднае паляванне. Уцёкшы ў лес, выратаваны ад людзей-ваўкоў герой натыкаецца на зграю сапраўдных ваўкоў.

У фільме зняліся Андрэй Панін, Дзмітрый Ульянаў, Уладзімір Гасцюхін. Рэжысёр Аляксандр Колбышаў, вядомы па ролі расійца Штыркіна ў «Містэрыях. Акупацыі». «Ваўкі» — антытаталітарная трагедыя. Фільм пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва, напісанай у 1963 г. За яе пісьменніка цягалі ў КДБ.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шырокі пракат нарэшце выйшла айчынная драма «Ваўкі». Беларуская прэм’ера адбылася ўлетку ў Брэсце падчас урачыстага адкрыцця VII фестывалю беларускіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика