Аляксандр Тамковіч прэзентуе . 21.by

Аляксандр Тамковіч прэзентуе

22.10.2010 09:37 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 кастрычніка ў сядзібе партыі БНФ (Мінск, пр-т Машэрава, 8) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча «Лёсы». Яна прысьвечана жыцьцю і дзейнасьці дзеячаў найноўшай гісторыі Беларусі.

«Лёсы» Аляксандра Тамковіча — гэта 50 інтэрвію-маналёгаў зь вядомымі дзеячамі беларускага адраджэньня: палітыкамі, грамадзкімі і творчымі дзеячамі. Кніга пісалася пяць гадоў і выдавалася ў меншым аб’ёме, цяпер жа выйшаў дапоўнены варыянт. Пра асноўную ідэю кнігі гаворыць аўтар «Лёсаў» Аляксандар Тамковіч:

«На гэты конт вельмі слушна сказаў Манаеў. Ён сказаў, што калі прачытаеш гэтую кнігу, становіцца зразумелым, чаму мы згубілі шанцы, якія былі. Бо гэтыя людзі ўсе — культурная, творчая і палітычная эліта нацыі».

Сярод герояў кнігі Аляксандра Тамковіча — паэт Рыгор Барадулін, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, а таксама многія іншыя. Гаворка вядзецца ня толькі пра іх грамадзкую і творчую дзейнасьць, але і пра асабістае жыцьцё гэтых асобаў.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 кастрычніка ў сядзібе партыі БНФ (Мінск, пр-т Машэрава, 8) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча «Лёсы». Яна прысьвечана жыцьцю і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика