Выйшаў канверт у гонар Караткевіча
26.11.2010 10:50
—
Новости Культуры
|
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у пятніцу, 26 лістапада, выпускае ў абарачэнне тыражом больш за 10 тыс. экзэмпляраў мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча». На марцы сталічны мастак Яўген Сіманенка адлюстраваў партрэт вядомага беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка і кінасцэнарыста. А на канверце — мастацкую кампазіцыю па матывах гістарычных твораў У. Караткевіча. Як расказалі ў РУП «Белпошта», месцам гашэння навінкі спецштэмпелем «Першы дзень» вызначана аддзяленне паштовай сувязі № 11 горада Оршы, радзімы Уладзіміра Сямёнавіча.Падзяліцца навіной:
Віктар Кушнароў, Мінск-Навіны Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у пятніцу, 26 лістапада, выпускае ў абарачэнне тыражом больш за 10 тыс. экзэмпляраў мастацкі канверт...
|
|