Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў заснаваны ў Мінску. 21.by

Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў заснаваны ў Мінску

29.12.2010 12:40 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў заснаваны ў Мінску

  • TUT.BY

Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў заснаваны ў Мінску, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Цэнтр стварылі для арганізацыі і правядзення тэатральных і кінематаграфічных фестываляў, адкрыцця студыі тэатральнага мастацтва (сучасны эксперыментальны тэатр), развіцця праектнай дзейнасці і працы з замежнымі фондамі, а таксама – для арганізацыі і правядзення Нацыянальнай тэатральнай прэміі і адукацыйнай дзейнасці.

Па інфармацыі ініцятараў (Мінкульт і ААТ "Белгазпрамбанк"), новы цэнтр будзе займацца арганізацыяй майстар-класаў, трэнінгаў, семінараў і сустрэч з вядомымі спецыялістамі ў галіне тэатра і кіно, а таксама выезд беларускіх акцёраў, рэжысёраў, тэатральных менеджэраў на стажыроўку за мяжу.

Цэнтр ужо распачаў работу над рэгістрацыяй у міжнародных тэатральных сетках (IETM - Informal European Theatre Meeting - міжнародны форум прадстаўнікоў тэатра; ITI - International Theatre Institute, ITYARN-сумесны праект Міжнароднай асацыяцыі і універсітэтаў па даследаваннях у галіне тэатра для дзяцей і моладзі).

“Міністэрства культуры лічыць, што дзейнасць Цэнтра будзе спрыяць выхаду беларускага тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва на новы міжнародны ўзровень, дазволіць знайсці прафесійныя кантакты, якія забяспечаць арганізацыю гастроляў, удзел у фестывалях, стварэнне сумесных пастановак і кінафільмаў”, - адзначаецца ў паведамленні Міністэрства культуры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў заснаваны ў Мінску, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі. Цэнтр стварылі для арганізацыі і правядзення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика